Архангельская вобласць | |||||
---|---|---|---|---|---|
руск.: Архангельская область | |||||
|
|||||
Краіна |
![]() |
||||
Гімн | Anthem of Arkhangelsk Oblast[d] | ||||
Статус | вобласць | ||||
Уваходзіць у |
Паўночна-заходняя федэральная акруга Паўночная эканамічная акруга |
||||
Адміністрацыйны цэнтр | Архангельск | ||||
Дата ўтварэння | 23 верасня 1937 | ||||
Губернатар | Аляксандр Цыбульскі | ||||
Насельніцтва (2010) |
1 185 428 (41-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 2,01 чал./км² | ||||
Плошча |
589 913 км² (8-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора |
77 м | ||||
![]() |
|||||
Часавы пояс | GMT +4 | ||||
Код ISO 3166-2 | RU-ARK | ||||
Код аўтам. нумароў | 29 | ||||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
![]() |
Архангельская вобласць — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны на поўначы еўрапейскай часткі краіны. Утворана 23 верасня 1937 года. Цэнтр — горад Архангельск. Уключае Ненецкую аўтаномную акругу і астравы Паўночнага Ледавітага акіяна (Калгуеў, Вайгач, Новая Зямля, Зямля Франца-Іосіфа, Салавецкія астравы, востраў Вікторыя і іншыя). Найбуйнейшыя гарады: Котлас, Северадзвінск, Навадзвінск, Анега.
Геаграфія
Размешчана на поўначы Усходне-Еўрапейскай раўніны. У паўночна-заходняй частцы тэрыторыі цягнецца горны краж Ветраны Пояс (вышыня да 344 метраў), на паўночным усходзе — Ціманскі краж (вышыня да 303 метраў), Канін Камень (да 242 метраў) і хрыбет Пай-Хой (вышыня да 467 метраў). Цэнтральная частка парэзана далінамі рэк, асобныя платопадобныя ўчасткі вышынёй 150—270 метраў (Каношскае і Няндомскае ўзвышшы, Беламорска-Кулойскае плато). На ўсходзе ад Ціманскага кража — вялізная забалочаная Пячорская нізіна, большая частка якой занятая Вяліказямельскай і Малазямельскай тундрамі з шэрагам марэнных градаў вышынёй да 250—275 метраў. Паўвостраў Рускі Заварот, гарадскі пасёлак Малашуйка.
Вядомыя асобы
- Іаан Кранштацкі
- Фёдар Аляксандравіч Абрамаў
- Мікалай Герасімавіч Кузняцоў
- Яўлампій Мікалаевіч Бяспоясаў
- Людміла Русава (1954, пас. Дашчанае — 2010) — лідарка беларускага мастацкага авангарду[1].
- Рыгор Аркадзевіч Такуеў — Герой Савецкага Саюза.
Зноскі
- ↑ Свабода, лёгкасьць і пісталет: памяці мастачкі Людмілы Русавай https://www.svaboda.org/a/30643424.html
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Архангельская вобласць
- Афіцыйны сайт Архівавана 9 студзеня 2006.