Аптэчка прые́мная — адмысловая шафа ў заможных дамах XVIII ст., накшталт сучаснага міні-бару, звычайна навясная, замыканая на ключ, а таксама яе змесціва — прыправы, наліўкі, ласункі (сушаныя слівы, разынкі, мігдалы, пернікі), экзатычныя тавары накшталт кавы і гарбаты і г.д.
Звычайна ключ ад аптэчкі прыемнай знаходзіўся ў распараджэнні гаспадыні дому або яе блізкай даверанай асобы — ахмістрыні, рэспектовай і г.д. Аптэчку прыемную адмыкалі ў прамежках паміж асноўнымі прыёмамі ежы, або з нагоды прыёму гасцей.
Літаратура
- Белы А. Аптэчка прыемная // Праект «Наша ежа»
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.