
статуя Ангероны ў палацы Шонбрун у Вене.
Ангеро́на (лац.: Angerona ці Angeronia) — у рымскай міфалогіі багіня, якая малявалася з прыціснутым да вуснаў пальцам. Яе значэнне было не зусім зразумела самім старажытным рымлянам. Ангерону звязвалі з манамі, таямнічымі сіламі, суцяшэннем у горы, вылячэннем ад хвароб. Сучасныя даследчыкі разглядаюць Ангерону як багіню змены пор года і памочніцу пры родах.[1]
Зноскі
- ↑ А. П. Кондрашов, Боги и герои древней Греции и Рима, стр. 44
Спасылкі
- Ангерона // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.