Аляксандр Міхайлавіч Прохараў | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Александр Прохоров | |||||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||||
Дата нараджэння | 11 ліпеня 1916[1][2][…] | ||||||||||||||||||||||
Месца нараджэння | |||||||||||||||||||||||
Дата смерці | 8 студзеня 2002[1][2][…] (85 гадоў) | ||||||||||||||||||||||
Месца смерці | |||||||||||||||||||||||
Месца пахавання | |||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | |||||||||||||||||||||||
Жонка | Галіна Шалепіна[d] | ||||||||||||||||||||||
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта, рэдактар | ||||||||||||||||||||||
Навуковая сфера | фізіка | ||||||||||||||||||||||
Месца працы | |||||||||||||||||||||||
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (1952) | ||||||||||||||||||||||
Навуковае званне |
прафесар, акадэмік АН СССР (1966) акадэмік РАН (1991) |
||||||||||||||||||||||
Альма-матар | |||||||||||||||||||||||
Навуковы кіраўнік |
У. В. Мігулін С. М. Рытаў |
||||||||||||||||||||||
Вядомыя вучні | Яўген Паўлавіч Веліхаў, Yevgeny Dianov[d], Nikolay Karlov[d], Vyacheslav Osiko[d], Мікалай Генадзевіч Басаў і Pavel Pavlovich Pashinin[d] | ||||||||||||||||||||||
Вядомы як | адзін з заснавальнікаў квантавай электронікі | ||||||||||||||||||||||
Партыя | |||||||||||||||||||||||
Член у |
|
||||||||||||||||||||||
Прэміі |
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
||||||||||||||||||||||
Узнагароды |
|
||||||||||||||||||||||
![]() |
Алякса́ндр Міха́йлавіч Про́хараў (11 ліпеня 1916, Атэртан, штат Квінсленд, Аўстралія — 8 студзеня 2002, Масква) — выдатны савецкі і расійскі фізік, адзін з заснавальнікаў квантавай электронікі. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1964) (сумесна з Мікалаем Басавым і Чарльзам Таўнсам), адзін з вынаходнікаў лазерных тэхналогій. Акадэмік РАН (1966, член-карэспандэнт 1960). Замежны член НАН Беларусі (1995), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1972) і АН іншых краін. Двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1969, 1986).
Біяграфія
Скончыў Ленінградскі ўніверсітэт (1939). У 1939—1941 і 1944—1982 у Фізічным інстытуце АН СССР (з 1968 намеснік дырэктара). Адначасова з 1954 прафесар Маскоўскага ўніверсітэта, з 1973 загадчык кафедры Маскоўскага фізіка-тэхнічнага інстытута, у 1973—1992 акадэмік-сакратар Аддзялення агульнай фізікі і астраноміі РАН, у 1982—1998 дырэктар Інстытута агульнай фізікі РАН (з 1998 ганаровы дырэктар). З 1969 старшыня Навукова-рэдакцыйнага савета выдавецтва «Савецкая энцыклапедыя» (цяпер «Вялікая Расійская энцыклапедыя»); у 1969—1978 галоўны рэдактар 3-га выдання Вялікай Савецкай Энцыклапедыі.
Навуковы ўклад
Навуковыя працы па тэорыі нелінейных ваганняў, фізіцы сінхратроннага выпрамянення, радыёспектраскапіі, квантавай электроніцы, фізіцы цвёрдага цела і магнітных з’яў, радыёфізіцы, нелінейнай і валаконнай оптыцы, лазернай фізіцы і тэхніцы, дастасаваннях лазераў у прамысловасці, медыцыне, сувязі і інш.
Разам з М. Г. Басавым стварыў першы квантавы генератар — мазер (1954), прапанаваў метад стварэння асяроддзяў з адмоўным паглынаннем (1955), які выкарыстаны ў першым лазеры. Прапанаваў адкрыты рэзанатар для субміліметровых хваль (1958).
Узнагароды
- Нобелеўская прэмія 1964 (разам з М. Г. Басавым, Ч. Таўнсам).
- Ленінская прэмія 1959.
- Дзяржаўная прэмія СССР 1980.
- Залаты медаль імя Ламаносава АН СССР (1988).
Публікацыі
- Методы изготовления астрономической оптики М., 1980 (разам з Э. А.Вітрычэнкам, Я. В. Трушыным).
- Научные основы прогрессивной технологии. М., 1982 (у сааўт.).
- Квантавая электроника. М., 1996.
Зноскі
- 1 2 Aleksandr Mikhaylovich Prokhorov // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Alexander Michailowitsch Prochorow // Brockhaus Enzyklopädie
- 1 2 http://www.ras.ru/win/db/show_per.asp?P=.id-72.ln-ru.dl-.pr-inf.uk-12
Літаратура
- Прохараў Аляксандр Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. С. 43.
- А. М. Прохоров. М., 1989.
Спасылкі
- Аляксандр Міхайлавіч Прохараў на сайце «Героі краіны»
- Біяграфія на сайце Нобелеўскага камітэта (англ.)