![]() |
|
Абрэвіятура | АЭП |
---|---|
Папярэднік | Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расіі |
Пераемнік | Еўразійскі эканамічны саюз |
Утварэнне | 1 студзеня 2012 |
Юрыдычны статус | агульны рынак |
Штаб-кватэра | Расія, Масква, Цэнтральная адміністрацыйная акруга, раён Замаскварэчча, вул. Летнікоўская, д. 2 |
Дзяржавы-члены | |
Афіцыйныя мовы | |
Кіруючы орган | Еўразійская эканамічная камісія |
Сайт | ЕЭК . |
Адзіная эканамічная прастора — агульны рынак Еўразійскага эканамічнага саюза, створаны 1 студзеня 2012 года.
Задачамі аб’яднання з'яўляюцца лібералізацыя ўнутрыэканамічных адносінаў і здзяйсненне знешняга калектыўнага пратэкцыянізму. Дзяржавамі-членамі зяўляюцца:
Беларусь (з 29 мая 2012)
Казахстан (з 29 мая 2012)
Расія (з 29 мая 2012)
Арменія (з 10 кастрычніка 2014)
Кыргызстан (з 23 мая 2015)
17 пагадненняў
19 снежня 2011 года ў Маскве (Расія) Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаваў зацвердзіў Рашэнне № 9 «Аб уступленні ў сілу міжнародных дамоваў, якія ўтвараюць Адзіную эканамічную прастору Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі»[1]. Паводле Рашэння, прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка, Нурсултан Назарбаеў і Дзмітрый Мядзведзеў пастанавілі: «З 2012 года, з улікам выканання Рэспублікай Беларусь, Рэспублікай Казахстан і Расійскай Федэрацыяй належных унутрыдзяржаўных працэдураў, увесці ў дзеянне наступныя міжнародныя дамовы»:
- Пагадненне аб адзіных прынцыпах і правілах тэхнічнага рэгулявання ў Рэспубліцы Беларусь, Рэспубліцы Казахстан і Расійскай Федэрацыі ад 18 лістапада 2010 года;
- Пагадненне аб супрацы па супрацьдзеянні нелегальнай працоўнай міграцыі з трэціх краін ад 19 лістапада 2010 года;
- Пагадненне аб прававым статусе працоўных мігрантаў і членаў іх сямей ад 19 лістапада 2010 года;
- Пагадненне аб забеспячэнні доступу да паслуг натуральных манаполіяў у сферы электраэнергетыкі, згодна з асновамі цэнаўтварэння і тарыфнай палітыкі ад 19 лістапада 2010 года;
- Пагадненне аб узгодненай макраэканамічнай палітыцы ад 9 снежня 2010 года;
- Пагадненне аб стварэнні ўмоваў на фінансавых рынках для забеспячэння свабоднага руху капітала ад 9 снежня 2010 года;
- Пагадненне аб узгодненых прынцыпах валютнай палітыкі ад 9 снежня 2010 года;
- Пагадненне аб адзіных прынцыпах і правілах рэгулявання дзейнасці суб'ектаў натуральных манаполіяў ад 9 снежня 2010 года;
- Пагадненне аб адзіных прынцыпах і правілах канкурэнцыі ад 9 снежня 2010 года;
- Пагадненне аб адзіных правілах выдачы прамысловых субсідый ад 9 снежня 2010 года;
- Пагадненне аб адзіных правілах дзяржаўнай падтрымкі сельскай гаспадаркі ад 9 снежня 2010 года;
- Пагадненне аб дзяржаўных закупках ад 9 снежня 2010 года;
- Пагадненне аб гандлі паслугамі і інвестыцыямі ў дзяржавах-удзельніцах Адзінай эканамічнай прасторы ад 9 снежня 2010 года;
- Пагадненне аб адзіных прынцыпах рэгулявання ў сферы аховы і абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці ад 9 снежня 2010 года;
- Пагадненне аб правілах доступу да паслуг суб'ектаў натуральных манаполіяў у сферы транспартавання газу па газатранспартных сістэмах, згодна з асновамі цэнаўтварэння і тарыфнай палітыкі ад 9 снежня 2010 года;
- Пагадненне аб рэгуляванні доступу да паслугаў чыгуначнага транспарту, згодна з асновамі тарыфнай палітыкі ад 9 снежня 2010 года[2].
17-е пагадненне «Аб парадку арганізацыі, кіравання, функцыянавання і развіцця агульных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі» ад 9 снежня 2010 года ўступіла ў сілу 23 мая 2013 г., калі ўрад Казахстана ратыфікаваў казаска-расійскае Пагадненне «Аб гандлёва-эканамічнай супрацы ў галіне паставак нафты і нафтапрадуктаў у Рэспубліку Казахстан» ад 9 снежня 2010 года.
Гісторыя
19 верасня 2003 прэзідэнты Беларусі, Казахстана, Расіі і Ўкраіны падпісалі Пагадненне аб намеры сфарміраваць Адзіную эканамічную прастору. Аднак Украіна зацягвала працэс, імкнуўшыся да атрымання палітычных і эканамічных пераваг, а з прыходам да ўлады прэзідэнта Юшчанкі пачала развіваць ідэю Еўраатлантычнай інтэграцыі (уваходу ў Еўрапейскі Саюз і НАТА).
18-19 лістапада 2010 года ў Санкт-Пецярбургу (Расія) прэм’ер-міністры Беларусі, Казахстана і Расіі Сяргей Сідорскі, Карым Масімаў і Уладзімір Пуцін падпісалі першыя 4 пагадненні «ў мэтах утварэння Адзінай эканамічнай прасторы». Падпісанне адбылося ў рамках Міждзяржаўнага савета Еўразійскай эканамічнай супольнасці на ўзроўні кіраўнікоў урадаў. 9 снежня 2010 года ў Маскве, Беларусь, Казахстан і Расія падпісалі на паседжанні Міждзяржсавету ЕўрАзЭС на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў астатнія 13 пагадненняў па стварэнні Адзінай эканамічнай прасторы. З іх 3 падпісалі прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка, Нурсултан Назарбаеў і Дзмітрый Мядзведзеў: «Аб узгодненай макраэканамічнай палітыцы», «Аб стварэнні ўмоў на фінансавых рынках для забеспячэння свабоднага руху капіталу» і «Аб узгодненых прынцыпах валютнай палітыкі». Астатнія 10 падпісалі віцэ-прэм’еры ўрадаў[3].
21 снежня 2010 года ўсе 17 пагадненняў ратыфікавала Палата прадстаўнікоў Беларусі, а 22 снежня — Савет Рэспублікі.
18 лістапада 2011 года ў Маскве (Расія) прэзідэнты Беларусі, Казахстана і Расіі А.Лукашэнка, Н.Назарбаеў і Д.Мядзведзеў падпісалі Дамову «Аб Еўразійскай эканамічнай камісіі», якую стварылі «як адзіны пастаянна дзейны рэгулюючы орган Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы». Паводле 3-га артыкула Дамовы, Камісія атрымлівала паўнамоцтвы ў 19 галінах, у тым ліку праз 17 пагадненняў 2010 года, якія ўтваралі АЭП[4].
Зноскі
- ↑ Максім Карлюк (27 верасня 2012). "Інстытуцыйная структура Еўразійскай інтэграцыі" (PDF). Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (Вільнюс). Праверана 9 лістапада 2017.
{{cite news}}
: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры:|trans_title=
,|separator=
,|month=
, і|coauthors=
(даведка) - ↑ "Рашэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ад 19 снежня 2011 г. № 9 «Аб уступленні ў сілу міжнародных дамоваў, якія ўтвараюць Адзіную эканамічную прастору Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі»" [руская]. Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. 20 снежня 2011. Праверана 9 лістапада 2017.
{{cite news}}
: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры:|trans_title=
,|separator=
,|month=
, і|coauthors=
(даведка) - ↑ "Адзіная эканамічная прастора: даведка" [руская]. Расійскае інфармацыйнае агенцтва «Навіны». 1 студзеня 2012. Праверана 9 лістапада 2017.
{{cite news}}
: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры:|trans_title=
,|separator=
,|month=
, і|coauthors=
(даведка) - ↑ "Дамова «Аб Еўразійскай эканамічнай камісіі»" (PDF) [руская]. Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь. 2012. Праверана 9 лістапада 2017.
{{cite news}}
: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры:|trans_title=
,|separator=
,|month=
, і|coauthors=
(даведка)
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Адзіная эканамічная прастора