Znich | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Жанр | метал |
Гады | 1996 — па сённяшні дзень |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Адкуль | Мінск |
Мова песень | Беларуская |
Лэйбл | БМАgroup |
Склад |
Алесь Таболіч Руслан Ільін Аляксандр Burzum Сяргей Абрамаў Марына Макарэвіч Кастусь Трамбіцкі |
Былыя ўдзельнікі |
Аляксандр Беленькі Вікторыя Сычэвіч Аляксей Таргонскі Аляксандра Сухадолава Сяргей Стэц Аляксандр Гарох Цімур Ганбараў Наталля Валынец Сяргей Малінін Павел Заручэўскі Дзяніс Галіцкі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Znich — беларускі метал-гурт з Мінска, заснаваны ў 1996 годзе.
Гісторыя
Утварэнне гурту
Гурт Znich утварыўся ў Мінску ў 1996 годзе ў складзе: Алесь Таболіч — спеў, Аляксандр Беленькі — клавішныя, Аляксей Таргонскі — гітара, Вікторыя Сычэвіч — бас, Аляксандр Гарох — ударныя. 13 лютага 1997 года адбылася прэзентацыя дэбютнага матэрыялу ў клубе «Вясёлка». Ён быў запісаны на студыі Prokl Enterprise і атрымаў назву «Язычнік Я…». Музыка гурта ў той перыяд уяўляла сабой сумесь doom і death metal з перавагай клавіш і паганскай лірыкай, і, дзякуючы яе безумоўнай самабытнасці, Znich атрымалі падтрымку як з боку фанатаў, так і ў музычных крытыкаў. Наступная серыя канцэртаў упэўнена замацавала поспех праграмы, але ідэалагічныя рознагалоссі паміж Таболічам і Беленькім прывялі да развалу калектыва.
Змены ў складзе
Пасля гэтага Алесь прымае рашэнне набраць іншых людзей, і неўзабаве да гурта Znich далучыліся: Аляксандр Камлюк — гітара (ex-Divina Enema), Павел Заручэўскі — бас і Дзяніс Галіцкі — ударныя (абодва ex-Hospice). Прыход новых людзей удыхнуў новае жыццё ў ідэі Алеся, і яго паганскія тэксты загучалі на фоне нацыянальных беларускіх мелодый у цяжкай апрацоўцы.
З новым складам
Перафарматаваны Znich упершыню заявіў аб сабе на акцыі Real Underground, якая адбылася ў Мінску 6 чэрвеня 1998 года. У наступным, рэгулярна прымаючы ўдзел у разнастайных канцэртах і фэстах, такіх як Рок-Купалле`98, Дубінушка`98, Baltic Thunder, NuCLEARfree Land, Ліда і г.д., Znich атрымалі рэпутацыю каманды, якая актыўна канцэртуе.
У складзе Znich з'явілася дзяўчына. Яе з'яўленне ў гурце, па словах Алеся, звязана з тым, што Znich цалкам адыйшлі клавіш, нават жадалі ўвесці ў музыку народныя інструменты, а жаночы вакал дапаўняе канцэпцыю ўсёй музыкі гурта.
Выхад альбома «Дух Зямлі»
У 1999 годзе выходзіць новы альбом Znich «Дух Зямлі». ZNICH першапачаткова жадалі граць фолк у цяжкай інтэрпрэтацыі, жадалі паказаць беларускія музычныя нацыянальныя карані ў цяжкім варыянце. Яны паспрабавалі зрабіць новы матэрыял максімальна разнастайным, аднак вытрымалі яго ў рамках фолк-death. Шляхам доўгіх гутарак і разважанняў Znich знайшлі тую кропку, тую мэту, да якой будуць імкнуцца, а новая праграма — першы крок да гэтай мэты. «Дух Зямлі» хутчэй з'яўляецца «эскізам» да поўнафарматнага альбома. Рознапланавасць песень паказвае працэс пошуку новага аблічча каманды. Znich спынілі свой выбар стылістыкі на песні «Сонца, узыходзь!» Таксама яны запісалі кавер-версію гурта Sepultura «Propaganda». Гэта рэч прызначаная для расійскай кампіляцыі, яе няма на самім альбоме, але можна пачуць на канцэртах.
Лірыка стала больш цікавай, стала несці большы філасоўскі падтэкст. Асноўная ідэя першага альбома была выяўленая ў форме казкі[1], тады Znich жадалі зрабіць альбом у стылі King Diamond, толькі на паганскую тэму. «Дух Зямлі» распавядае аб прыродзе, яе прыгажосці, аб яе таямніцах. На вокладцы «Духу Зямлі» змешчаны старажытнаславянскі знак адзінаборства, сэнсам якога з'яўляецца ўзнікненне жыццёвай сілы і нараджэнне самой прыроды.
На пачатку 2000-х гадоў
У лістападзе 2000 года гурт браў удзел у першым беларускім свяце фолку «Таўкачыкі» ў Мінску[2]. Увесну 2002 года гурт запісвае дзве новыя, найболей паказальныя песні і выпускае сінгл «Адчуванні вясны», дапоўніўшы яго старым хітом у новым ключы «Чорны Зьніч». Пазней гэта песня трапляе на першы ў Беларусі зборнік цяжкай музыкі Hard Life Heavy Music I і на літоўскі зборнік Atlantida Vol.9.
Наступнай значнай падзеяй з'яўляецца выпуск кліпа на песню «Што за усё тлусцейшае». Пасля гэтага гурт удзельнічае ў фэсце Басовішча-2000[3].
Па збегу акалічнасцей гурт пакідае іх канцэртны менеджар. Музыкантам даводзіцца ўзяць тайм-аўт. Амаль праз два гады пасля выхаду сінгла даўно гатовая новая праграма паступова набывае рамкі поўнафарматнага альбома.
Запіс альбома зацягваецца ў сувязі з сыходам гітарыста. Адбываецца чарговая замена. На гітары пачынае граць Аляксандр Савенок. Запіс працягваецца, а Алесь прапаноўвае новыя ідэі для наступнага альбома, якія не знаходзяць падтрымкі сярод музыкантаў гурта. Разумеючы, што новыя ідэі гэта не ўпісваецца ў канцэпцыю Znich, Алесь стварае праект Стод. У праекце ўдзельнічаюць вядомыя музыканты, сярод якіх стары гітарыст гурта часоў «Духу Зямлі» Аляксандр Камлюк. На Басовішча-2002 Алесь едзе ў Польшчу ў складзе Стода. Усім здаецца, што Znich зноў абноўлены да непазнавальнасці, што падштурхоўвае музыкантаў Znich на рашучыя дзеянні. Знаходзіцца новы сесійны гітарыст Аляксандр Крапіўніцкі з мінскага гурта Sufferer, які выдатна спраўляецца з пастаўленай задачай і запісвае ўсе гітарныя партыі.
Увосень 2002 года ў гурце з'яўляецца дудар Кастусь Трамбіцкі.
Зіма 2002 — вясна 2003 года — фінальны этап запісу: звядзенне і майстарынг на студыі Out of Records. Адбываецца заключэнне дагавора з БМАgroup на выпуск новага альбома ў CD-фармаце, а таксама на арганізацыю прэзентацыі ў Мінску і тура па Беларусі ў падтрымку выхада новага альбома.
Вясна 2003 года — выхад у свет другой часткі зборкі беларускага экстрыму «Hard Life Heavy Music II». І гэтым разам новы трэк з амаль гатовага альбома «Не Сячы, Мой Татулька».
У 2010-х гадах
У 2011 годзе гурт распачаў юбілейнае турнэ с прэзентацыяй новага альбома «Mroya».
У 2016 годзе Znich пачалі запіс матэрыялу для новага альбома, які першапачаткова меркавалася выдаць да 20-годдзя гурта. Першай ластаўкай з будучага дыску стала песня «Дунаю», з якой гурт удзельнічаў у адборы на Еўрабачанне-2016.[4] Новы альбом «Čorny Simval», які складаецца з 11 кампазіцый, быў запісаны на студыі ў Гомелі і прэзентаваны ў сакавіку 2017 года.[5]
Дыскаграфія
Альбомы
Сінглы
- «Адчуванні вясны» (2000)
Іншае
- «Дух зямлі» (дэма) (1999)
Зборнікі
- Вольныя танцы: слухай сваё (1999)
- Hard Life Heavy Music I (2001)
- Hard Life Heavy Music II (2003)
- Генералы айчыннага року (2004)
- Hard Life Heavy Music. Metallection III (2004) — «Крыва-Крывейта»
- Metallection 4 — «Oj, pušču strału»
- Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New (2009) — «Jak Pišču Strału»
Удзельнікі
- Алесь Таболіч: спеў
- Руслан Ільін: гітара
- Аляксандр Burzum: бас-гітара
- Сяргей Абрамаў: ударная ўстаноўка
- Марына Макарэвіч: клавішы
- Кастусь Трамбіцкі: дуда, дудка
Былыя ўдзельнікі
- Аляксандр Беленькі: клавішныя
- Вікторыя Сычэвіч: бас-гітара
- Аляксей Таргонскі: бас-гітара
- Аляксандра Сухадолава: клавішныя
- Сяргей Стэц: гітара
- Аляксандр Гарох: ударная ўстаноўка
- Цімур Ганбараў: бас-гітара
- Наталля Валынец: спеў
- Сяргей Малінін: гітара
- Павел Заручэўскі: бас-гітара
- Дзяніс Галіцкі: ударная ўстаноўка
Зноскі
- ↑ "СЕМЬ ДНЕЙ ИСТОРИИ :: БЕЛОРУССКОГО РОК-Н-РОЛЛА". Музыкальная газета [руская] (18). 2006. Архівавана з арыгінала 2020-09-11. Праверана 2020-09-15.
{{cite journal}}
: Невядомы параметр|dead-url=
ігнараваны (прапануецца|url-status=
) (даведка) - ↑ Алег Улевіч. Таўкачыкі. Дзень другі(недаступная спасылка). Tut.by (19 лістапада 2000). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 21 лютага 2017.
- ↑ Бородкина, Татьяна (2000). "Фестиваль "Басовище-2000" :: Праздник до утра!". Музыкальная газета [руская] (30). Архівавана з арыгінала 2020-09-09. Праверана 2020-09-09.
{{cite journal}}
: Невядомы параметр|dead-url=
ігнараваны (прапануецца|url-status=
) (даведка) - ↑ Znich пачалі запіс новага альбома да 20-годдзя гурта / Experty.by
- 1 2 Гурт Znich прадставіў першы за 5 год альбом (+слухаць) / Experty.by
Літаратура
- Д.П. «ZNICH» // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 118. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Znich
- Старонка гурту Znich на Myspace.com