Zerkalo.io
Выява лагатыпа
URL smart.zerkalo.io
Камерцыйны так
Тып сайта інтэрнэт-партал
Мова праграмавання руская
Размяшчэнне сервера  ЗША
Уладальнік Былая каманда Tut.by
Пачатак працы 8 ліпеня 2021
Бягучы статус Працуе

Zerkalo.io (вымаўляецца: зеркала.іо) — беларускі інтэрнэт партал, копія TUT.BY. Быў зроблены 8 ліпеня 2021 года пасля блакіроўкі TUT.BY у Беларусі. Рэдакцыя падкрэсліла, што Zerkalo.io скончыць сваё жыццё, пасля таго, як TUT.BY зможа легальна працаваць у краіне[1]. 8 ліпеня сайт быў заблакаваны ў Беларусі.

Справа аб экстрэмізме

9 жніўня 2021 года стала вядома, што МУС жадае прызнання Zerkalo.io экстрэмісцкім матэрыялам, слуханні аб гэтай справе будуць праходзіць 13 жніўня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска.

13 жніўня 2021 года суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў Zerkalo.io экстрэмісцкім матэрыялам. Рэдакцыя парталу лічыць гэта «забойствам журналістыкі і спробай сцерці гісторыю ў Беларусі»[2].

Цэнзура

Як і TUT.BY, інтэрнэт-сайт Zerkalo.io быў заблакаваны. У некаторых чытачоў не працуе дадатак на тэлефоне.

Экстрэмісцкае фарміраванне

У чэрвені 2023 г. МУС Беларусі аб'явіла «Люстэрка», уключаючы яго сайт, сацыяльныя сеткі і лагатып, экстрэмісцкім фарміраваннем[3]. За стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім беларускія законы прадугледжваюць крымінальную адказнасць[4].

Заўвагі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.