yes — каманда Unix. якая бясконца выводзіць радок «y» альбо свой аргумент у камандны радок.
Апісанне каманды
Праграма yes без параметраў выводзіць у камандны радок безліч сімвалаў «y», за кожным з якіх адлюстроўваецца сімвал канца радка. Пры наяўнасці параметраў яна выводзіць іх на экран, таксама дадаючы ў канец сімвал пераносу радка. Так яна працуе, пакуль карыстальнік самастойна не спыніць працэс (напрыклад, камандай kill), альбо не завершыцца праграма, да якой быў перанакіраваны яе выхадны паток.
Выкарыстанне
Каманда рэдка выкарыстоўваецца сама па сабе, часцей а ўсё яна аб'ядноўваецца з іншымі (з дапамогай канвеера). Yes можа выкарыстоўвацца ў такіх выпадках:
- Для станоўчага адказу (альбо адмоўнага, «yes n») на шматлікія паслядоўныя пытанні, напрыклад
$ yes | rm -r ~/.*
(тое жа, што і rm -rf ~/.*
)
- выдаляе ўсе налады карыстальніка.
- Для шматразовага запуску каманды:
$ yes ls | sh
- Для запуску іншай праграмы ў неінтэрактыўным рэжыме:
yes | fsck /dev/hda1
- запускае fsck для праверкі файлавай сістэмы.
- Для стварэння вялікіх файлаў з паўтаральнай інфармацыяй (у канвееры з камандай head), напрыклад:
$ yes Wikipedia | head -5000 > wiki.txt
- стварае файл wiki.txt з пяццю тысячамі радкоў «Wikipedia» (з сімвалам пераносу радка).
$ yes > /dev/dsp
- Таксама можна праверыць стабільнасць працы камп'ютара пры значнай нагрузцы на цэнтральны працэсар:
$ yes > /dev/null
Гл. таксама
(англ.)