Yar | |
---|---|
Жанр | этна-авангард |
Гады | 2002 – |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Лэйбл | «БМАgroup» |
Склад |
Марыя «Яр» Лагодзіч Наталля Пятровіч |
Іншыя праекты |
«Ur’ia» |
«Yar» – беларускі музычны дуэт з Мінска, які выступае ў стылі этна-авангард.
Гісторыя
Дуэт існуе з красавіка 2002 года ў складзе: Марыя «Яр» Лагодзіч (вакал, дуда, барабаны) і Наталля Пятровіч (віяланчэль). Да 2003 года выступаў з гуртом «Ur’ia». «Yar» складае ўласныя апрацоўкі народных песень і народныя песні, стылізаваныя Марыяй «Яр» Лагодзіч. Выступаў у Германіі (2004) і Польшчы (2005). Удзельнічаў у фестывалях: «Mikołajki Folkowe» (Польшча, 2002, 2003), «Fimu» (Бельфор, Францыя, 2003), «Burg Waldeck» (Германія, 2003), «Маладзечна» (2003), «Singetrafen» (Германія, 2003–2005), «Таўкачыкі» (Мінск, 2004), «Jawornik» (Польшча, 2005)[1], «Be Free» (Львоў, Украіна, 2008)[2][3]
Дуэт атрымаў першую прэмію ў конкурсе «Адкрытая сцэна» ў рамках фестывалю «Mikołajki Folkowe» (Польшча, 2002) і галоўны прыз – тэлезапіс у Варшаве. Таксама атрымаў спецыяльную ўзнагароду журы ў конкурсе на фестывалі «Burg Waldeck» (Германія, 2003)[4].
Дыскаграфія
- Яр (дэма-альбом 2003);
- Вясна красна («БМАgroup») (альбом, 2004)
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі 2008, pp. 354.
- ↑ Грахоўская, Віталіна. Фотарэпартаж з фестывалю Be Free (дзень 2) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (12 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2009. Праверана 2 лістапада 2019.
- ↑ Владимирова, Надежда. Быть свободным белорусский рок пока может только в Украине (руск.). БелаПАН (16 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2012. Праверана 3 лютага 2020.
- ↑ Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі 2008, pp. 354.
Літаратура
- Д.П., фота Д.П. «YAR» // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 354. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.