XLAM: Лучшая беларусская альтернатива | |
---|---|
складанка розныя выканаўцы[d] | |
Дата выпуску | 11 чэрвеня 2006 года |
Запісаны | 2006 |
Жанр | метал, ню-метал, дезкор, рэпкор |
Працягласць | 76:27 |
Мова песень | руская, беларуская |
Лэйбл | GO-Records, Xlam.by |
|
|
XLAM: Лучшая беларусская альтернатива — складанка песень беларускіх альтэрнатыўных гуртоў, выдадзеная праектам «Xlam.by» на лэйбле «GO-Records» 11 чэрвеня 2006 года[1].
Перадумовы і выпуск
Праца над фармаваннем спіса артыстаў на дыску распачалася ў лютым 2006 года[2]. Увага пры выбару гуртоў звярталася на нестандартнасць музычнага матэрыялу, а таксама на якасць прапанаваных трэкаў[1]. Як паведамляў «БелаПАН» каардынатар праекта Дзмітрый Дзмітрыеў, галоўнай умовай было, «што гэта беларускі гурт, які грае якасную, экстрэмальную і сумленную музыку, якая шукае свайго слухача»[3].
Як акрэслівалі выдаўцы, задача кампіляцыі зводзілася да адкрыцця новых імёнаў у альтэрнатыўнай музыцы[4]. Яе наклад павінен быў скласці 1500 асобнікаў, трэць з якіх вызначалася для распаўсюду на рынку Расіі[5].
Прэзентацыя дыска з удзелам шэрагу гуртоў, творы якіх трапілі на складанку, прайшла ў дзень яго выхаду 11 чэрвеня 2006 года ў Гомелі, у той час як украінскі гурт «SkinHate» стаў запрошаным хедлайнерам вечарыны[4].
Змест
- Пневмания — «Открой меня»
- 3t.ON — «Дай нам знать»
- Rasta — «Hakkah»
- Ricochet — «Рикошет кор»
- kuktooz — «Пустыня»
- TT'34 — «Иной»
- IKONA — «Не верю»
- D-Tails — «Выжигая огнем»
- Tweed — «Зверь»
- M.L.A. — «Рио»
- Tav.Mauzer — «Брудная вада»
- 4example — «Как земле вода»
- Zv!k — «Клон»
- Stinkface — «Ashamed»
- Кризис — «Суицид»
- Usplёsk — «Эфіp superlight»
- Контур — «Все в глазах»
- Termin X — «Згубіцца»
- ONEGIN — «Smilla»
- <killkitau> — «Больше ничего»
- Скимен — «Зачем»
Крытыка
«Музыкальная газета» ў сваім аглядзе вылучала кампазіцыю «Открой меня» (Пневмания), у той час як гурт «ONEGIN» расчараваў крытыкаў[6]. Пасля кружэлка характарызавалася Максімам Жукавым адтуль жа прыметнікам «тлусты»[7].
Сяргей «SB» Будкін з «Тузін Гітоў» і «Нашай Нівы» назваў плыту альтэрнатывай праекту «Вольныя танцы: альтэрнатыва by», у той час як музыка была апісана словамі «экспрэсіўная, агрэсіўная, сплеценая з нерваў і крыкаў»[8][9].
Зноскі
- 1 2 Кудрявцев, Павел. XLAM: белорусская альтернатива (руск.). Музыкальная газета (2006). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2019. Праверана 15 лістапада 2019.
- ↑ X-LAM: сборник альтернативной музыки (руск.). Музыкальная газета (21 лютага 2006). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2019. Праверана 15 лістапада 2019.
- ↑ Поздняков, Виктор. Лучшую белорусскую альтернативу соберут на одном диске (руск.). БелаПАН (23 лютага 2006). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2019. Праверана 16 лістапада 2019.
- 1 2 Сборник альтернативной музыки X-LAM на подходе (руск.). Музыкальная газета (24 мая 2006). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2019. Праверана 15 лістапада 2019.
- ↑ 24. XLAM и GO-RECORDS собираются выпустить сборник альтернативной музыки (руск.). puls.by (20 лютага 2006). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2019. Праверана 16 лістапада 2019.
- ↑ V/A XLAM. Лучшая белорусская альтернатива (руск.). Музыкальная газета (2006). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2019. Праверана 15 лістапада 2019.
- ↑ Жуков, Максим. TOP-10 витебской альтернативы (руск.). zhukov.tv. Музыкальная газета (2007). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2019. Праверана 15 лістапада 2019.
- ↑ SB. Xlam: Альтэрнатыва альтэрнатыве (недаступная спасылка). Тузін Гітоў (21 лістапада 2006). Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2011. Праверана 15 лістапада 2019.
- ↑ Будкін, Сяргей. Альтэрнатыва альтэрнатыве . Наша Ніва (20 лістапада 2006). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2019. Праверана 8 снежня 2019.