
X-храмасома — палавая храмасома. Ва ўсіх сысуноў і іншых арганізмаў з гетэрагаметным мужчынскім полам, у самак дзве X-храмасомы (XX), а ў самцоў — адна X-храмасома і адна Y-храмасома (XY). Існуюць і арганізмы (напрыклад, качканосы), у якіх некалькі негамалагічных X-храмасом.
X-храмасома чалавека
X-храмасома чалавека змяшчае каля 150 мільёнаў пар асноў, што складае прыкладна 5 % ДНК у клетках жанчын, 2,5 % у клетках мужчын[1]. Нясе больш за 1400 генаў, з іх бялок-кадавальных — каля 800[2] (пар. з Y-храмасомай, якая нясе ўсяго 78 генаў[3]). У жанчын дзве X-храмасомы; у мужчын адна X-храмасома і адна Y-храмасома. Адна X-храмасома ўспадкоўваецца ад маці, а другая (толькі ў жанчын) ад бабулі па бацькаўскай лініі.
Хоць у жанчын дзве X-храмасомы, у саматычных клетках адна з іх інактывавана і ўтварае цельца Бара.
Гісторыя
X-храмасома здаўна славіцца сваімі асаблівымі ўласцівасцямі сярод генетыкаў, якія назвалі яе літарай X не за форму, як можна было б палічыць[4] (аўтасомы таксама падобныя на літару X), а таму, што першыя даследчыкі былі збіты з толку тым, наколькі X-храмасома адрозніваецца ад іншых храмасомных пар. Y-храмасома была названа наступнай літарай алфавіта таму, што была адкрыта пасля X-храмасомы. Той факт, што Y-храмасома падчас мітозу мае два вельмі кароткія плячы, якія выглядаюць пад мікраскопам Y-падобна, з'яўляецца выпадковым супадзеннем[5].
X-храмасома была ўпершыню вылучана ў 1890 годзе Германам Хенкінгам (англ.: Hermann Henking) у Лейпцыгу. Хенкінг займаўся даследаваннямі яечкаў клапоў і заўважыў, што адна храмасома не ўдзельнічае ў меёзе. Хенкінг не быў упэўнены, ці былі гэта храмасомы ці аб'екты іншага класа і, такім чынам, назваў яго X-элементам[6], пазней было ўсталявана, што гэта былі сапраўды храмасомы, якія атрымалі назву X-храмасома[7].
У 1901 годзе Клэрэнс Эрвін Мак-Кланг (англ.: Clarence Erwin McClung) упершыню выказаў здагадку, што X-храмасома ўдзельнічае ў вызначэнні полу на падстве параўнання свайго даследавання саранчы з працамі Хенкінга і іншых. Мак-Кланг заўважыў, што толькі палова сперматазоідаў атрымлівае X-храмасому. Ён палічыў яе дадатковай храмасомай, якая вызначае мужчынскі пол. Пазней было ўсталявана, што Мак-Кланг памыліўся, а храмасомай, якая вызначае мужчынскай пол, хутчэй з'яўляецца Y-храмасома[6].
Храмасомныя хваробы па X-храмасоме
- Сіндром Клайнфельтэра — полісамія па X-храмасоме ў мужчыны
- Трысамія па X-храмасоме
- Сіндром Шарашэўскага — Цёрнера — адсутнасць ці пашкоджанне адной з X-храмасом у жанчыны
X-звязаныя захворванні
- X-звязаная эндатэліяльная дыстрафія рагавіцы
- Мегалакарнеа
- Хвароба Менкеса
- X-звязаны іхтыёз
- Гемафілія
- Дальтанізм
Гены
Плячо p
- BMX — нерэцэптарная тыразінкіназа сямейства Tec;
- NOX2 — NADPH-аксідаза;
- STS — стэроідная сульфатаза;
- TIMP1 — тканкавы інгібітар металапратэіназ;
- WASp — бялок сіндрому Віската-Олдрыча.
Плячо q
- AGTR2 — ангіятэнзінавы рэцэптар 2;
- ATP7A;
- DCX — даблкарцін;
- HEPH — гефесцін;
- LAMP2 — мембранны бялок, асацыяваны з лізасомамі.
Гл. таксама
- Закон Яно
- Храмасомныя хваробы
- Успадкоўванне, звязанае з полам
- Інактывацыя X-храмасомы
- Y-храмасома
Зноскі
- ↑ Ross MT, Grafham DV, Coffey AJ; et al. (2005). "The DNA sequence of the human X chromosome". Nature. 434 (7031): 325–37. doi:10.1038/nature03440. PMC 2665286. PMID 15772651.
{{cite journal}}
: Невядомы параметр|month=
ігнараваны (даведка); Непасрэднае ўжыванне et al. у:|author=
(даведка)Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (link) - ↑ Chromosome X: chromosome summary (англ.). The Ensembl project. Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2013. Праверана 28 мая 2013.
- ↑ Richard Harris.. Scientists Decipher Y Chromosome (2003). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2012. Праверана 16 жніўня 2009.
- ↑ Angier, Natalie. For Motherly X Chromosome, Gender Is Only the Beginning . New York Times (1 мая 2007). Праверана 1 мая 2007.
- ↑ David Bainbridge, The X in Sex: How the X Chromosome Controls Our Lives, pages 65-66, Harvard University Press, 2003 ISBN 0674016211.
- 1 2 James Schwartz, In Pursuit of the Gene: From Darwin to DNA, pages 155—158, Harvard University Press, 2009 ISBN 0674034910
- ↑ David Bainbridge, The X in Sex: How the X Chromosome Controls Our Lives, pages 3-5, Harvard University Press, 2003 ISBN 0674016211.
Спасылкі
- Chromosome X на сайце National Center for Biotechnology Information (англ.)