World of Warcraft | |
---|---|
| |
Распрацоўшчык | Blizzard Entertainment |
Выдавец | Blizzard Entertainment |
Лакалізатар | Blizzard Entertainment |
Частка серыі | Warcraft[d] |
Дата выпуску | 23 лістапада 2004 |
Ліцэнзія | прапрыетарная ліцэнзія[d] |
Апошняя версія |
|
Жанры | MMORPG, high fantasy[d], science fantasy video game[d] і fantasy video game[d] |
Стваральнікі | |
Геймдызайнер | Rob Pardo[d] |
Кампазітар | |
Тэхнічныя даныя | |
Платформы | Windows і macOS |
Рэжым гульні | шматкарыстальніцкая гульня |
Носьбіт | лічбавае распаўсюджванне[d] |
Кіраванне | камп’ютарная клавіятура і камп’ютарная мыш |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«World of Warcraft» (WoW; з англ. — «Свет ваеннага рамяства») — масавая шматкарыстальніцкая анлайн ролевая гульня, створаная ў 2004 годзе кампаніяй Blizzard Entertainment. Падзеі гульні адбываюцца ў фэнтэзійным свеце Warcraft, на выдуманай планеце Азэрот. Гульня была анансавана ў 2001 годзе, а пасля была выпушчана ў свет на дзесяцігоддзе франшызы «Warcraft», у 2004 годзе. Пасля запуску для «World of Warcraft» было выпушчана дзевяць вялікіх дадаткаў: «The Burning Crusade» (2007), «Wrath of the Lich King» (2008), «Cataclysm» (2010), «Mists of Pandaria» (2012), «Warlords of Draenor» (2014), «Legion» (2016), «Battle for Azeroth» (2018), «Shadowlands» (2020) і «Dragonflight» (2022).
Як і ў іншых MMORPG, у World of Warcraft гулец можа стварыць свайго персанажа, каб вандраваць па бязмежнаму адкрытаму свету, выконваць заданні, змагацца з рознымі пачварамі і ворагамі, а таксама кантактаваць з негульнявымі персанажамі Азэрота і рэальнымі гульцамі. Гульня ў першую чаргу сфакусавана на развіцці свайго персанажа: гулец атрымлівае ачкі прагрэсу і выкарыстоўвае іх для развіцця сваёй галіны талентаў, каб зрабіць свайго персанажа мацнейшым.
World of Warcraft стала сусветнай сенсацыяй і займела вялікі поспех сярод крытыкаў і простых гульцоў. Пачынаючы з 2004 года, калі гульня была выпушчана, World of Warcraft стала самай папулярнай MMORPG за ўвесь час, дасягнуўшы піка падпісантаў (12 мільёнаў актыўных гульцоў) у 2010 годзе. У канцы 2014 года ў гульні было зарэгістравана больш за сто мільёнаў чалавек, а ў 2017 яна прынесла кампаніі каля $9.23 мільярдаў даляраў, што зрабіла World of Warcraft самай касавай гульнявой франшызай у свеце. Журналісты называюць гульню найвыдатнейшай MMORPG за ўвесь час, хваляць яе за доўгую падтрымку распрацоўшчыкамі (гульня працягвае быць папулярнай з-за дадаткаў, якія выходзяць кожныя два гады). У 2019 годзе выйшла World of Warcraft: Classic, «ванільная» версія гульні, якая дазволіла новым і старым гульцам адчуць вопыт гульні ў самую першую версію World of Warcraft.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ PC Gamer — Future plc, 1994. — ISSN 1351-3540 Праверана 23 мая 2022.