wc (ад англ.: word count — «падлік слоў») — unix‐утыліта, якая выводзіць колькасць пераводаў радкоў, слоў і байтаў для кожнага паказанага файла і выніковы радок, калі было зададзена некалькі файлаў. Калі уваходны файл не зададзены, або роўны ‘-‘, то даныя чытаюцца са стандартнага ўвода.
Просты прыклад ужывання wc:
$ wc ideas.txt excerpt.txt 40 149 947 ideas.txt 2294 16638 97724 excerpt.txt 2334 16787 98671 total
У першай калонцы утрымліваецца колькасць радкоў, у другой — слоў, у трэцяй — сімвалаў.
Новыя версіі wc размяжоўваюць падлік байтаў і сімвалаў, каб правільна працаваць з кадзіроўкамі накшталт UTF-8, якія маюць шматбайтавыя коды сімвалаў. Для выбару рэжыму работы ўжываюцца ключы -c і -m.
Першапачаткова GNU wc уваходзіла ў склад пакета GNU textutils, але зараз яна з'яўляецца часткай GNU coreutils.
Ужыванне
wc -l <filename> вывесці колькасць радкоў wc -c <filename> вывесці колькасць байтаў wc -m <filename> вывесці колькасць сімвалаў wc -L <filename> вывесці даўжыню самага доўгага радка wc -w <filename> вывесці колькасць словаў
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.