Voices from Belarus | |
---|---|
![]() | |
Тып | Медыя |
Год заснавання | ліпень 2020 |
Заснавальнікі | Аляксандра Зверава |
Ключавыя фігуры | Галоўны рэдактар: Яўгеній Андрэйчык |
Вэб-сайт | voicesfrombelarus.org |
«Voices From Belarus» (бел.: Галасы з Беларусі) — арганізацыя, створаная ў ліпені 2020 года ініцыятыўнай групай валанцёраў пад кіраўніцтвам Аляксандры Зверавай[1] для распаўсюду за межамі краіны актуальных навін і інфармацыі пра сацыяльнай і палітычнай сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь[2][3].
Апісанне
Спачатку праект ствараўся, каб паказаць пераслед палітычных апанентаў і іх прыхільнікаў у перадвыбарны перыяд. З часам больш сфакусаваўся на навінах[4], а таксама гісторыях людзей, на жыццё якіх паўплывалі падзеі пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года.
3 снежня 2021 года МУС Рэспублікі Беларусь прызнала Voices from Belarus экстрэмісцкім фарміраваннем[5][6].
Мэта
Зараз галоўная мэта праекта — інфармаванне сусветнай супольнасці пра парушэнні правоў чалавека, гвалт і іншыя злачынствах супраць цывільнага насельніцтва, якія адбываюцца ў Беларусі[7]. Для гэтага каманда збірае і перакладае артыкулы ў прэсе[8], пасты ў сацыяльных сетках і відэа, якія змяшчаюць праўдзівыя гісторыі ахвяр і злачынстваў. Створаны кантэнт распаўсюджваюць праз каналы праекта ў сацыяльных сетках.
Зноскі
- ↑ «Саша Зверева объяснила, почему бы не вернулась в Беларусь прямо сейчас. Даже зная, что ее не посадят (руск.). KYKY. Праверана 26 November 2021.
- ↑ «Мяне абвінавачваюць, што мне добра жыць у Літве». Аляксандра Зьверава пра BySol і чаканьне каханага з турмы . Беларуская служба Радыё «Свабода». Праверана 26 November 2021.
- ↑ Thousands of migrants stuck in the middle of Poland-Belarus border crisis (англ.). CBC. Праверана 26 November 2021.
- ↑ Er möchte, dass EU-Vertreter ihn um Hilfe bitten“ :Was hat Lukaschenko an der Grenze vor (ням.). Tagesspiegel. Праверана 26 November 2021.
- ↑ Фонд BYSOL прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем . Наша Нiва (3 снежня 2021). Праверана 18 студзеня 2022.
- ↑ Baltarusijos VRM „ekstremistiniu“ pripažino fondą BYSOL (літ.). LRT (3 снежня 2021). Праверана 18 студзеня 2022.
- ↑ Voices From Belarus - News & Stories from Belarus(недаступная спасылка). Voices From Belarus. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2022. Праверана 17 November 2021.
- ↑ Беларуская эмігрантка ў Амерыцы стала інстаграм-блогеркай — расказвае пра падзеі ў Мінску і збірае сотні тысяч праглядаў . Наша Нiва (31 мая 2021). Праверана 18 студзеня 2022.