Virgin Group — гэта кангламерат кампаній, заснаваны вядомым брытанскім бізнесменам сэрам Рычардам Брэнсанам. Больш усяго Virgin Group вядомая сваёй дзейнасцю ў вобласці гуказапісу, авіяперавозак, сотавай сувязі, кабельнага тэлебачання і радыё. На сённяшні дзень сукупны прыбытак усёй Virgin Group складае 20 мільярдаў долараў, а колькасць супрацоўнікаў кампаніі пераваліла за 50 тысяч. Цяпер Рычард Брэнсвн займаецца пабудовай новай кампаніі — Virgin Galactic, якая ўжо ў найбліжэйшыя гады абяцае адпраўляць людзей у космас за ўмераныя сумы.
Кампаніі
- Virgin Atlantic Airways — брытанская авіякампанія
- Virgin Records — брытанскі гуказапісны лэйбл
- Virgin Interactive — брытанскі выдавец відэагульняў
- Virgin Mobile — аператар сотавай сувязі
- Virgin Connect — інтэрнэт-правайдар
- Virgin Galactic — касмічны тураператар
- Virgin Racing — гоначная каманда Формулы 1
- Virgin Unite — некамерцыйны дабрачынны фонд
Гл. таксама
- Scaled Composites Virgin Atlantic GlobalFlyer — самалёт для кругасветных беспасадкавых пералётаў без дазаправак.
Зноскі
Спасылкі
- Virgin.com - афіцыйны сайт (англ.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.