Vinsent | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Дзмітрый Уладзіміравіч Папко |
Дата нараджэння | 3 кастрычніка 1988 (35 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | Беларусь |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак, акцёр, перакладчык |
Гады актыўнасці | 2009-па сённяшні дзень |
Інструменты | вакал |
Жанры |
Хіп-хоп Рок |
![]() |
Vinsent (сапраўднае імя — Дзмітрый Уладзіміравіч Папко; нарадзіўся 3 кастрычніка 1988 года) — беларускі музыкант і акцёр.
Творчы шлях
Музыка
У 2009 годзе артыст выдаў дэбютны альбом «Пачатак»[2]. Пасля выдання адбылася прэзентацыя альбома. Пасля выдання дэбютнага альбома былі знятыя відэакліпы на дзве песні з дыска: «Працягваю жыць» і «Восеньскі вальс». Неўзабаве пасля выдання альбома, артыст пачаў канцэртаваць па гарадах Беларусі. Кліп на песню «Восеньскі вальс», зняты Змітром Карначыкам і Алесем Меліхаўцом, атрымаў узнагароды «Street Awards» і «Кліп-марафон»[3] за найлепшы кліп года.
У 2010 годзе Vinsent выдае сінгл «Слава Героям!», напісаны па матывах рамана Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Героямі песні з’яўляюцца Алесь Загорскі і Кастусь Каліноўскі. Тэкст пабудаваны ў выглядзе перапіскі паміж героямі.
З 2011 года артыст выступае з жывым складам музыкаў. Пачынае эксперыментаваць, змешваючы хіп-хоп з рокам і джазам. Vinsent гастралюе па міжанародных фестывалях у Беларусі, Польшчы, Літве, Украіне.
У 2011 годзе выходзіць «Жывы DVD». Аснову DVD складае новае відэа, зробленае на клубных канцэртах, а таксама справаздачы з міжнародных фестываляў. У дадатак да гэтага дыск змяшчае канцэртныя аўдыёзапісы, інтэрв’ю, сумесныя трэкі, тэксты ды фотаздымкі[4].
У 2012 годзе Vinsent выдае сінгл і кліп «Ні кроку назад»[5], які з’яўляецца саўндтрэкам да фільма «Вышэй за неба».
Vinsent мае сумесныя працы: сінгл «Развага» (2010) з гуртом :B:N:, сінгл «Дай сілы!» (2011) з гуртом IQ48[4].
У 2015 годзе выдаецца новы альбом «Vir», які змяшчаў 10 новых трэкаў. На песню «Жывы» быў зняты кліп.[6]
У кастрычніку 2017 года музыка прыняў удзел у складанцы (Не) расстраляная паэзія, запісаўшы песню «Метрапалітэн». Тэкст песні быў напісаны на аснове верша забітага ў 1937 годзе беларускага паэта Зямы Піваварава[7].
Кіно
У 2013 годзе адбылася прэм’ера фільма «Жыве Беларусь», у якім акцёр Дзмітрый «Вінсэнт» Папко сыграў галоўную ролю Мірона Захаркі.
У 2013 годзе адбылася прэм’ера фільма «Вышэй за неба», у якім акцёр Дзмітрый «Вінсэнт» Папко сыграў ролю Макса[4]. Ідэйным натхняльнікам і сурэжысёрам фільма з’яўляецца драматург Андрэй Курэйчык.
Дыскаграфія
Альбомы
DVD і кампіляцыі
- «Жывы DVD» (2011)
EP і сінглы
Сінглы ў супрацы з іншымі выканаўцамі
Відэакліпы
Фільмаграфія
- «Жыве Беларусь» (2013) — Мірон Захарка
- «Вышэй за неба» (2013) — Макс
Зноскі
- ↑ выгрузка даных Freebase — Google.
- 1 2 Vinsent «Пачатак» / Experty.by
- ↑ Вольга Коршун. Лірыка ў рытме рэпу // Чырвоная змена. — № 18 (15621). — С. 2. Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2017.
- 1 2 3 Vinsent: «Можна быць чалябінцам, а можна — эўрапейцам» . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (23 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2020. Праверана 10 красавіка 2020.
- ↑ ВІДЭА ПРА МЕНСК, КАХАНЬНЕ І МЭТАФАРЫЧНУЮ ВАЙНУ / Tuzin.fm
- 1 2 Vinsent выдаў першы за 5 лет альбом (+слухаць/+спампаваць) / experty.by
- ↑ https://tuzinfm.by/performer/mp3/3983/metrapaliten.html
- ↑ VINSENT: «ГАЛОЎНАЕ — ВЕРЫЦЬ У СВАЕ СІЛЫ» (АЎДЫЁ/ВІДЭА) / Tuzin.fm
- ↑ https://www.youtube.com/watch?v=rRCh-8EWW8k&ab_channel=vinsentmusic
- ↑ ТГ. Vinsent: «Такі кліп, як мой, каштуе 2000 даляраў» . Тузін Гітоў (2 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2010. Праверана 30 сакавіка 2020.