Vigma | |
---|---|
Заснаваны | 1993 |
Заснавальнікі | Уладзімір Максімкаў, Алег Барышнеў |
Статус | Працуе |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | Мінскі раён, Калодзішчы |
Vigma – беларускі музычны лэйбл, заснаваны ў 1993 годзе. З'яўляецца буйнейшым вытворцам музычных дыскаў у Беларусі. У сакавіку 2011 прадпрыемства падпісала дамову аб вырабе і збыце музычных альбомаў, выпушчаных «Беларускай музычнай альтэрнатывай» («БМА») Віталя Супрановіча.[1][2] У выніку «Вігма» пачала шырэй выпускаць альбомы беларускамоўных выканаўцаў (Зміцер Вайцюшкевіч, Алесь Камоцкі, Таццяна Беланогая) і гуртоў: Eihelstraat (Магілёў), Guda, IQ48, Крамбамбуля, Палац, PANaNieba (Вілейка), Re1ikt (Светлагорск), BLAGI MAT!!! (Магілёў), Open Space (Мінск).
На 2011 год «Вігма» палову музычных альбомаў збывала на аўтазапраўках, рэшту ў гіпермаркетах і драбнейшых крамах.[3]
Дзейнасць
Кампанія супрацоўнічае з шматлікімі вядомымі выканаўцамі і кампазітарамі Рэспублікі Беларусь: В. Раінчыкам, І. Лучанком, В. Вуячычам, Э. Ханком, У. Правалінскім, Л. Барткевічам, А. Ярмоленкам, А. Саладухай. Акрамя таго, кампанія выпускае сольныя дыскі вядомых спевакоў і спявачак (сярод іх Паліна Смолава, Віктар Каліна, Гюнэш Абасава ды іншыя), а таксама розныя тэматычныя зборнікі папулярнай беларускай музыкі («Музыкальные новинки», «Первый интернационал» ды іншыя).[4] У 2011 годзе кампанія абвясціла пра спыненне выпуску музычных аўдыёкасёт, з якіх у свой час Vigma пачынала сваю дзейнасць.[5]
Прызнанне
Па выніках уручэння рэдакцыйных узнагарод музычным парталам «Experty.by» за 2011 год лэйбл гуказапісу быў прызнаны лепшым[6]. «Лэйбл-старажыл, які вельмі учэпіста раптам узяўся за беларускамоўную музыку і выдае альбомы, якія, нягледзячы ні на што, вельмі нядрэнна прадаюцца», – перадаў матывіроўку крытыкаў Аляксей Аляксандраў з «Белорусов и рынка»[7].
Зноскі
- ↑ Муз. рэдакцыя. БMA Group і кампанія Вігма будуць супрацоўнічаць . Еўрапейскае радыё для Беларусі (29 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2020. Праверана 2 лютага 2020.
- ↑ Музыкальная редакция. БMA Group и компания Вигма будут сотрудничать (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (29 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2020. Праверана 2 лютага 2020.
- ↑ Вольга Чайкоўская.. Попыт на беларускамоўную музыку ёсць . Звязда (6 кастрычніка 2011). Праверана 21 мая 2017.(недаступная спасылка)
- ↑ Степуро, Наталья; Касель, Алина. Корреспондент «Р» попыталась выяснить, как в эпоху интернета выживает рынок дисков (руск.). Рэспубліка. СБ. Беларусь сегодня (4 красавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2020. Праверана 16 красавіка 2020.
- ↑ Эра музыкальных аудиокассет окончательно закатилась (руск.). Marketing.by (14 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2020. Праверана 2 лютага 2020.
- ↑ Замировская, Татьяна (2012-03-26). "«Дзімачка!»". БелГазета [руская] (12 (837)). Архівавана з арыгінала 25 кастрычніка 2012. Праверана 2020-02-14.
{{cite journal}}
: Невядомы параметр|dead-url=
ігнараваны (прапануецца|url-status=
) (даведка); Невядомы параметр|deadurl=
ігнараваны (прапануецца|url-status=
) (даведка) - ↑ Александров, Алексей. Премиальная весна (руск.). Белорусы и рынок (26 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2020. Праверана 10 красавіка 2020.
Спасылкі
- ВігмаГруп . Кнігі поштай (24 сакавіка 2014). Праверана 21 мая 2017.
- Вігма (Vigma) . Прастора.by (24 сакавіка 2014). Праверана 21 мая 2017.