Viber | |
---|---|
Тып | кліент сістэмы імгненнага абмену паведамленнямі[d], сафтфон[d], IP-тэлефон[d], VoIP software[d] і Інтэрнэт-супольнасць[d] |
Распрацоўшчык | Rakuten[d] |
Напісана на | Java, C, мова праграмавання, Python, C++ і Objective-C |
Аперацыйная сістэма | iOS, Android, BlackBerry OS[d], Windows Phone[d] і кросплатформавае праграмнае забеспячэнне |
Першы выпуск | 2010 |
Апошняя версія | |
Ліцэнзія | прапрыетарная ліцэнзія[d] |
Сайт | viber.com (англ.) (яп.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Viber (бел.: Вайбер) — бясплатны кросплатформавы месэнджар, адна з галоўных функцый якога — галасавыя VoIP тэлефонныя званкі праз інтэрнэт. Галасавыя выклікі паміж карыстальнікамі з усталяваным Viber бясплатныя (аплачваецца толькі інтэрнэт-трафік па тарыфе аператара сувязі). Таксама ў Viber маецца магчымасць перадачы тэкставых паведамленняў, грошай, відарысаў, відэа- і аўдыяпаведамленняў, дакументаў і файлаў.
Для аўтарызацыі карыстальнікаў і пошуку кантактаў праграма выкарыстоўвае нумар тэлефона і перадае змесціва тэлефоннай адраснай кнігі (імёны і тэлефоны ўсіх кантактаў) на сервера карпарацыі Viber. Яны ж збіраюць інфармацыю аб зробленых званках і перададзеных паведамленнях, працягласці званкоў, удзельніках званкоў і чатаў — у мэтах паляпшэння якасці абслугоўвання і ў іншых мэтах.
Гісторыя
Першая версія праграмы была распрацавана ў снежні 2010 года выключна для iPhone і мела абмежаванне на колькасць карыстальнікаў у 50 000. Viber для BlackBerry, Bada і Windows Phone быў выпушчаны ў маі 2012 года. Праз год, у 2013 годзе, выйшла абнаўленне праграмы для iOS да версіі 3.0, з рэлізам якога было абвешчана аб даступнасці Viber Desktop для Windows і OS X.
Таксама ў 2013 годзе з’яўляецца ViberOut — платная функцыя званкоў на стацыянарныя і мабільныя тэлефоны, дзе не ўсталявана праграма або няма доступу да інтэрнэту. Кошт залежыць ад месцазнаходжання абанента, якому вы хочаце патэлефанаваць. Ваша месцазнаходжанне значэння не мае — галоўнае, каб быў інтэрнэт.
14 студзеня 2014 года японская электронная кампанія Rakuten заявіла аб сваім намеры набыць Viber за 900 млн долараў. Здзелка была завершана ў лютым 2014 года.
Офіс тэхнічнай распрацоўкі і падтрымкі карыстальнікаў знаходзіцца ў Мінску і Брэсце. Viber з’яўляецца рэзідэнтам беларускага Парка высокіх тэхналогій.
Згодна з фінансавай справаздачай Rakuten, у 2014 годзе месенджар прынёс першую выручку ў 1,5 млн долараў.
У 2014 годзе база Viber налічвала больш за 280 мільёнаў карыстальнікаў.
З дапамогай дадатковых сэрвісаў стала магчыма здзяйсняць грашовыя пераводы па ўсім свеце. Гэта стала магчыма ў 2015 годзе дзякуючы сістэме «Вестэрн Юніён».
У 2017 годзе каля 900 мільёнаў зарэгістраваных карыстальнікаў выкарыстоўвалі Viber рэгулярна.
Мовы
На 2015 год версія праграмы для Windows Phone мела інтэрфейс на 35 мовах[6]. Для Андроід — на 33 мовах[7]. Для iOS — на 32 мовах[8]. Для Windows — на 12 мовах[9]. Для BlackBerry — на 4 мовах[10].
На дадзены момант мабільныя праграмы для Android і iOS маюць пераклад інтэрфейсу на беларускую мову.
Кампанія
Viber Media — міжнародная кампанія з галаўным офісам на Кіпры. Цэнтры распрацоўкі знаходзяцца ў Мінску, Брэсце і Ізраілі. Кампанія была заснавана Тальманам Марка і Ігарам Магазіннікам.
Дадатковая інфармацыя
- На пачатак жніўня 2013 сэрвіс ужо меў больш за 200 мільёнаў карыстальнікаў у 193 краінах свету, у тым ліку 300 тысяч у Ліване і некалькі мільёнаў у Егіпце. Егіпецкія і ліванскія ўлады мяркуюць, што ў сувязі з «ізраільскімі каранямі» праграмы, яна насамрэч выкарыстоўваецца для падтрымкі «сіянісцкіх шпіёнскіх намаганняў». Егіпецкія вайскоўцы забаранілі любое выкарыстанне праграмы вайскоўцамі і іх сем’ямі ў мэтах бяспекі, а асноўны правайдар 3G у Ліване выключыў яго з сеткі. Тым часам, шматлікія арабскія сайты прапануюць карыстальнікам парады, як абысці гэтыя перашкоды.
- На Symbian магчымы толькі абмен тэкставымі паведамленнямі. Галасавыя выклікі немагчымыя.
- Адзін з дапаможных сервісаў Viber Support быў узламаны ў ліпені 2013 групай, якая абазначыла сябе як Syrian Electronic Army.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ iOS: Version History 20.4.0 Jul 4, 2023 — 2023. Праверана 7 ліпеня 2023.
- ↑ Windows: Latest version 20.4.0.0 Jun 30, 2023 — 2023. Праверана 7 ліпеня 2023.
- ↑ Android: Viber - Safe Chats And Calls 20.4.3.0 — 2023. Праверана 7 ліпеня 2023.
- ↑ viber.rpm — 2023. Праверана 7 ліпеня 2023.
- ↑ Viber for MacV 20.2.0 — 2023. Праверана 7 ліпеня 2023.
- ↑ "Вайбэр". Windows Phone. 11 мая 2015. Праверана 12 мая 2015.
{{cite news}}
: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры:|trans_title=
,|separator=
,|month=
, і|coauthors=
(даведка) - ↑ "Вайбэр". Google Play. 7 красавіка 2015. Праверана 12 мая 2015.
{{cite news}}
: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры:|trans_title=
,|separator=
,|month=
, і|coauthors=
(даведка) - ↑ "Вайбэр". iTunes. 12 мая 2015. Праверана 12 мая 2015.
{{cite news}}
: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры:|trans_title=
,|separator=
,|month=
, і|coauthors=
(даведка) - ↑ "Вайбэр". Windows Store. 2015. Праверана 12 мая 2015.
{{cite news}}
: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры:|trans_title=
,|separator=
,|month=
, і|coauthors=
(даведка) - ↑ "Вайбэр". BlackBerry World. 19 лістапада 2013. Праверана 12 мая 2015.
{{cite news}}
: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры:|trans_title=
,|separator=
,|month=
, і|coauthors=
(даведка) Архівавана 5 сакавіка 2016.