VSK-100BP | |
---|---|
Тып: | аўтамат (бул-пап) |
Гісторыя вытворчасці | |
Канструктар: | «Белспецзнештэхніка» |
Распрацаваны: | 2017—2019 |
Вытворца: | ААТ «Кідма тэк»[1] |
Гады вытворчасці: | з 2020 |
Калібр, мм: | 7,62x39 |
VSK-100BP — беларускі аўтамат тыпу «Бул-пап» калібра 7,62x39 мм, распрацаваная кампаніяй «Белспецзнештэхніка» на базе АКМ. Вырабляецца ААТ «Кідма тэк».
У 2017 годзе ДВТУП «Белспецзнештэхніка» з даччыным прадпрыемствам ТАА «БСЗТ — новыя тэхналогіі» пачалі работы па стварэнні ў Беларусі вытворчасцей стралковай зброі і боепрыпасаў. Адным з новых распрацовак стаў карабін (аўтамат) VSK-100BP. Запуск вытворчасці пачаўся ў студзені 2020 года. Камплектуючыя да зброі вырабляюць у Мінску, а сама зборка праходзіць у вёсцы Станькава пад Дзяржынскам. Патроны 7,62x39 мм, прызначаныя для аўтамата, таксама вырабляюцца ў Беларусі, а менавіта ў Оршы.
У лістападзе 2020 года завяршыліся палявыя выпрабаванні стралковай зброі і боепрыпасаў. На працягу некалькіх тыдняў на базе 19-й асобнай механізаванай брыгады Паўночна-Заходняга аператыўна камандавання па спецыяльнай методыцы правяраліся аўтаматы VSK-100, VSK-100BP (булпап), патроны калібра 7,62х39, 9х19, а таксама пісталет ПВ-17.
VSP-100BP карацей, з ім зручней працаваць у памяшканнях і калідорах. Ствол менш падкідвае, таму паляпшаюцца дакладнасць і кучнасць — прыкладна ў 1,5 разы. Рычаг работы з зараджаннем зброі паменшыўся. Хутчэй змяняецца магазін, перакручваецца затвор амаль на дзве секунды менш, чым у звычайнага АК.
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
- Револьвер для ФСБ и необычный калашников: что посмотреть на выставке MILEX-2019Архівавана 26 лютага 2021. // TUT.BY, 16 мая 2019
- РЕПОРТАЖ: Карабины идут на экспорт: как в Беларуси производят стрелковое оружие // БЕЛТА, 18 января 2020
- В Беларуси прошли испытания нового стрелкового оружия // СБ. Беларусь сегодня, 26 ноября 2020