Ubisoft Entertainment SA | |
---|---|
фр.: Ubisoft | |
Тып | Грамадская |
Лістынг на біржы | UBI |
Заснаванне | 1986 |
Заснавальнікі | Мішэль Гіймо[d] і Іў Гіймо[d] |
Размяшчэнне | : Мантрой, Парыж |
Ключавыя постаці |
Іў Гіймо, старшыня Яніс Маллат, старшыня студыі ў Манрэалі |
Галіна | Камп’ютарныя і відэагульні |
Прадукцыя |
Assassin's Creed Prince of Persia Rainbow Six Ghost Recon Splinter Cell Rayman Myst Brothers in Arms Far Cry Driver Just Dance Call of Juarez Watch Dogs Chessmaster The Crew Heroes of Might and Magic |
Уласны капітал |
|
Абарот | |
Аперацыйны прыбытак |
|
Чысты прыбытак | ▲ € 315.8 мільёнаў |
Актывы |
|
Капіталізацыя |
|
Колькасць супрацоўнікаў | ▲ 6,010 [4] |
Даччыныя кампаніі | Massive Entertainment[d], Ubisoft Annecy[d], Future Games Of London[d], Ubisoft Montreal[d], Ubisoft Chengdu[d], Ketchapp[d], i3D.net[d], RedLynx[d], Nadeo[d], Ubisoft, Inc.[d], list of Ubisoft subsidiaries[d], Ubisoft Kyiv і Ubisoft Montpellier[d] |
Сайт |
www.ubi.com www.ubisoftgroup.com |
Ubisoft Entertainment — французская кампанія, якая спецыялізуецца на выданні і распрацоўцы камп’ютарных відэагульняў, галоўны офіс якой размяшчаецца ў Мантрой, Францыя. Кампанія ўключае ў сябе студыі ў больш чым 20 краінах, сярод іх Расія, Канада, Іспанія, Кітай, ЗША, Германія, Балгарыя, Украіна, Румынія і Італія. «Ubisoft» з’яўляецца адным з найбуйнейшых гульнявых выдаўцоў у Еўропе.
Гісторыя
Пяцёра братоў Гіймо (фр.: Guillemot) заснавалі Ubisoft у 1986 годзе ў Францыі. Іў Гіймо (фр.: Yves Guillemot) хутка наладзіў справы з Electronic Arts, Sierra On-Line і Microprose на выданне іх гульняў у Францыі. У канцы дзесяцігоддзя Ubisoft пашырылася на іншыя гульнявыя рынкі, уключаючы ЗША, Вялікабрытанію і Германію.
У 1994 годзе Ubisoft адкрылі сваю студыю па распрацоўцы гульняў у Манрэалі (Канада) якая пазней стала іх галоўным офісам. У гэтым жа годзе Мішэль Ансэло стварыў гульню Rayman, галоўны персанаж якой, Рэйман, з’яўляецца ў гульнях Ubisoft да гэтага часу. У 1996 годзе Ubisoft адкрыла дадатковыя офісы ў Шанхаі і Манрэалі.
У 2000 годзе Ubisoft набыла амерыканскую студыю Red Storm Entertainment, распрацоўшчыка гульняў па матывах кніг Тома Клэнсі. У 2001 у кампанія набыла Blue Byte Software, вядомую па серыі Settlers. У 2003 годзе купляе правы на папулярны брэнд Might & Magic і яго адгалінаванні, у прыватнасці Might and Magic: Heroes. 5 кастрычніка 2009 Ubisoft набывае маленькую, нядаўна заснаваную студыю Nadeo, заснаваную ў 2000 годзе, якая вядомая па праектах TrackMania, Virtual Skipper, ShootMania і QuestMania. У 2003 годзе супрацоўнікі кампаніі працавалі ўжо ў 22 краінах. Ubisoft стварыла некалькі паспяховых і ўзнагароджаных прызамі гульняў, сярод якіх Assassin’s Creed, Tom Clancy’s Splinter Cell, Prince of Persia: The Sands of Time, XIII, Far Cry 2, Rayman 3, Tom Clancy’s Rainbow Six 3: Raven Shield і Beyond Good & Evil.
Даход Ubisoft у 2002—2003 гадах склаў €453 млн; за 2003—2004 — €508 млн. Паводле даных на 2004 год у Ubisoft працавала 2350 чалавек.
У пачатку 2000 года Ubisoft спрабавалі выйсці на рынак анлайн гульняў, спрадзюсіраваўшы Uru: Ages Beyond Myst, The Matrix Online, і еўрапейскія і кітайскія аперацыі над EverQuest. У лютым 2004 Ubisoft адмяняюць падтрымку Uru і адмаўляюцца ад выдання The Matrix Online. Праз тыдзень кампанія анансуе пакупку студыі Wolfpack Studios, распрацоўшчыкаў MMORPG Shadowbane, і ў ліпені 2004 года Tom Clancy’s Splinter Cell: Pandora Tomorrow, выпушчаным на Xbox і PlayStation 2.
20 снежня 2004 года Electronic Arts (EA) набыла 19,9 % фірмы.
У сакавіку 2005 года Ubisoft набыла MC2-Microids (Microids Canada) і злучыла іх з Ubisoft Montreal.[5]
Ubisoft таксама купіла правы на серыю Driver у Atari ў ліпені 2006 за € 19 мільёнаў (USD $ 24 мільёна). Акрамя таго, усе распрацоўшчыкі з Reflections Interactive, якія стваралі Driver, сталі службоўцамі Ubisoft.
11 красавіка 2007 года Ubisoft паведаміла аб набыцці Sunflowers[6]. Sunflowers вядомыя дзякуючы папулярнай серыі Anno.
29 красавіка 2008 года абвешчана аб заснаванні ўкраінскага падраздзялення — Ubisoft Ukraine.[7][8][9]
3 мая 2011 года кампанія стварыла кінастудыю Ubisoft Motion Pictures, якая будзе рабіць фільмы па гульнях.
2 кастрычніка 2014 года на штогадовай гульнявой выставе Игромир, выканаўчы дырэктар кампаніі Ubisoft, Алан Кар, афіцыйна абвясціў аб стварэнні офіса ў Расіі, які называецца Ubisoft Russia[10]. Офіс расійскага прадстаўніцтва знаходзіцца на Прэсненскай набярэжнай у Маскве.
Падраздзяленні
- Ubisoft Tiwak
- Ubisoft Montpellier
- Ubisoft Paris
- Ubisoft Annecy
- Ubisoft Milan
- Ubisoft Montreal
- Ubisoft Quebec
- Ubisoft Vancouver
- Ubisoft Shanghai
- Ubisoft Chengdu
- Ubisoft Singapore
- Ubisoft Tokyo — пачало сваю дзейнасць у 1994 годзе як дыстрыб’ютар і лакалізатары гульняў, вырабленых іншымі даччынымі кампаніямі, на японскую мову.
- Ubisoft Romania
- Ubisoft Ukraine
- Ubisoft Poland
- Ubisoft São Paulo
- Ubisoft Barcelona
- Ubisoft Motion Pictures — кінастудыя, здымае фільмы па гульнях.
- Ubisoft Digital Arts — кампанія па вытворчасці гульняў па фільмах.
- Ubisoft India — кампанія ў горадзе Пуна, Індыя. Раней належала Gameloft; была паглынутая ў 2008 годзе.
- Ubisoft Casablanca
- Ubisoft Madrid — другое, пасля берлінскага, падраздзяленне Ubisoft у Іспаніі. Пасля адкрыцця ў 2001 годзе, сіламі студыі было распрацавана некалькі квэстаў, заснаваных на тэлесерыяле «CSI: Месца злачынства».[11]
- Ubisoft Bulgaria
- Ubisoft Toronto
- Ubisoft Germany
- Ubisoft Reflections
- Ubisoft Red Storm
- Ubisoft Massive
- Ubisoft Blue Byte
- Nadeo
- Sunflowers Interactive
- Ubisoft Russia
- Ubisoft Halifax
Uplay
З выпускам Assassin’s Creed II у 2009 Ubisoft запусціла гульнявую сетку Uplay, у якую можна зайсці ў гульні або на сайце Uplay. Uplay дазваляе гульцам мець зносіны з іншымі гульцамі і атрымліваць узнагароджанні (англ.: rewards) за балы, якія выдаюцца за выкананне пэўных дасягненняў (так званых «Actions») у гульнях з падтрымкай Uplay. Падтрымлівае стварэнне спісаў сяброў, куплю гульняў праз унутраную краму ці іх актывацыю пры дапамозе лічбавых ключоў.
Асноўныя канкурэнтныя гульнявыя сеткі
- Steam ад Valve Corporation
- Origin ад Electronic Arts
- Xbox Live ад Microsoft Corportation
- PlayStation Network ад Sony Computer Entertainment
Зноскі
- 1 2 3 Ubisoft Entertainment SA Annual Report 2021
- ↑ Nunneley, Stephany. Ubisoft sales for Q4 show increase of 14% to $ 1.4 billion(недаступная спасылка). videogaming247 (29 красавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2015. Праверана 24 лютага 2010.
- ↑ Yahoo! Finance Ubisoft Entertainment SA (UBI.PA) Stock Info
- ↑ At a glance . Ubisoft (1 красавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2012. Праверана 24 лютага 2010.
- ↑ .aspx? nId = 2028 Ubisoft montreal enters into an agreement to aquire Microids Canada’s development operations ubi.com
- ↑ "Ubisoft Acquires SunFlowers, Anno Franchise". Gamasutra. April 11, 2007. Праверана 2007-04-12.
- ↑ Киев вітае новую студыю UBISOFT! Прэс-рэліз кампаніі Ubisoft Ukraine (руск.). The Daily Telefrag (7 мая 2009 года). Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2012. Праверана красавіка 5 2010.
- ↑ Kiev Welcomes Ubisoft's Newest Studio Прэс-рэліз кампаніі Ubisoft Ukraine (англ.). IGN (7 мая 2009 года). — англамоўная версія пресс-релиза. Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2012. Праверана 5. красавіку 2010 г..
- ↑ Ubisoft адкрывае студыю ў Украіне (руск.). Maxigame.by (30 красавік 2010). Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2012. Праверана 5 красавіка 2010.
- ↑ Assassins-Creed.ru. Игромир 2014 - на тэрыторыі інтэрактыўных забаў (5 кастрычнік 2014 г.).
- ↑ Ubisoft Madrid (англ.). MobyGames. Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2012. Праверана 31 августа 2010.