Treyarch
Тып даччыная вытворчасць[d]
Заснаванне 1996
Размяшчэнне
Галіна індустрыя камп’ютарных гульняў[d]
Прадукцыя Call of Duty 2: Big Red One[d]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 250 чал.
Матчына кампанія Activision
Сайт treyarch.com (англ.)

Treyarch, Incамерыканская студыя па распрацоўцы камп’ютарных гульняў, даччыная кампанія буйнога амерыканскага выдаўца і распрацоўніка Activision. Заснаваная У 1996, стварае гульні для гульнявых прыставак і персанальных камп’ютараў. Першай прадукцыяй кампаніі стала гульня Nagano Hockey '98.

Кампанія

Treyarch, Inc., была заснавана ў 1996 Пітэрам Акеманном і Донам Ликенессом. Была набыта Activision, Inc. у 2001. У 2005 штат працаўнікоў іншы даччынай кампаніі Activision - Gray Matter Interactive, быў зліцца з штатам супрацоўнікаў Treyarch.

Заснаваная ў 1996, Treyarch, студыя належыць Activision, з'яўляецца адным з найбольш вопытных распрацоўшчыкаў у галіне стварэння камп'ютарных гульняў. За ўвесь час існавання студыя выпусціла больш за 20 гульняў, многія з якіх сталі хітамі. У 2004, пасля завяршэння працы над гульнёй Call of Duty: United Offensive адбылося зліццё Treyarch і студыі Gray Matter Interactive, якая працавала над Return to Castle Wolfenstein.

Апошнія гульні, якія былі распрацаваны Treyarch: Call of Duty: World at War, Quantum of Solace і Spiderman: Web of Shadows і Call of Duty: Black Ops. Пасля выхаду Call of Duty: World at War студыя была цалкам сфакусаваная на распрацоўцы Call of Duty: Black Ops, ніякімі іншымі праектамі студыя больш не займалася[1].

Спіс партаваных гульняў

  • Spider-Man (2000)
  • Tony Hawk's Pro Skater
  • Tony Hawk's Pro Skater 2

Спіс распрацаваных гульняў

  • Nagano Hockey 1998 (1998)
  • Die by the Sword (1998)
  • Die by the Sword: Limb From Limb (1998)
  • Triple Play 2000 (1999)
  • Draconus: Cult of the Wyrm (2000)
  • Max Steel (2000)
  • Triple Play 2001 (2000)
  • NHL 2K2 (2001)
  • Triple Play Baseball (2001)
  • Kelly Slater's Pro Surfer (2002)
  • Minority Report: Everybody Runs (2002)
  • Spider-man (2002)
  • NHL 2K2 (2002)
  • Spider-Man 2 (2004)
  • Call of Duty: United Offensive (2004)
  • Call of Duty 2: Big Red One (2005)
  • Ultimate Spider-Man(2005)
  • Call of Duty 3(2006)
  • Spider-Man 3 (2007) (толькі версіі для Xbox 360, ПК і PS3)
  • Spider-Man: Web of Shadows (2008)
  • James Bond 007: Quantum of Solace (2008)
  • Call of Duty: World at War (2008)
  • Call of Duty: Black Ops (2010)

Эксклюзіўны дагавор з Microsoft

14 чэрвеня 2010 было абвешчана, што кампаніі Microsoft і Activision падпісалі дагавор, паводле якога ўсе дапаўненні, якія выпускаюцца для гульняў серыі Call of Duty і распрацоўваюцца студыяй Treyarch, спачатку будуць выходзіць эксклюзіўна для кансолі Xbox 360, а толькі праз нейкі час для астатніх платформаў. Тэрмін дзеяння падпісанай дамовы - 3 гады [2].

Зноскі

  1. Alex Wiltshire. Treyarch Now Focused On Call Of Duty. http://www.edge-online.com+(2 чэрвеня 2010). Праверана 11 чэрвеня 2010 г.
  2. Johnny Cullen. -live-first / All CoD: Black Ops DLC to come to Xbox Live first (англ.). VG247 (14 чэрвеня 2010). Праверана 14 чэрвень 2010.(недаступная спасылка)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.