Tom Clancy’s Splinter Cell: Chaos Theory | |
---|---|
Распрацоўшчык | Ubisoft |
Выдавец | Ubisoft |
Частка серыі | Tom Clancy's Splinter Cell[d] |
Дата выпуску | 23 сакавіка 2005 |
Жанры | прыгодніцкі баявік і стэлс-экшэн[d] |
Стваральнікі | |
Кампазітар | |
Тэхнічныя даныя | |
Платформы | Nintendo DS, Xbox 360, Xbox[1], PlayStation 2[1], N-Gage[d], PlayStation 3, Windows і Nintendo GameCube |
Гульнявы рухавічок | Unreal Engine 2.5[d] |
Рэжымы гульні | шматкарыстальніцкая гульня і аднакарыстальніцкая гульня[2] |
Мовы інтэрфейсу | англійская[3], французская[3], нямецкая[3], іспанская[3], італьянская мова[3] і руская |
Носьбіты | лічбавае распаўсюджванне[d] і лічбавая спампоўка[d] |
Кіраванне | камп’ютарная клавіятура |
Афіцыйны сайт |
«Tom Clancy’s Splinter Cell: Chaos Theory» (з англ. — «Tom Clancy’s Splinter Cell: Тэорыя Хаосу») — відэагульня ў жанры стэлс-экшэн, трэцяя частка серыі гульняў «Splinter Cell», распрацаваная канадскай студыяй «Ubisoft Montreal» і першапачаткова выдадзеная кампаніяй «Ubisoft» для платформаў: «Microsoft Windows», «PlayStation 2», «Xbox» і «Nintendo GameCube». Гульня выйшла ў сакавіку 2005 года ў ЗША і ў красавіку таго ж года ў Еўропе. Былі выпушчаныя партатыўныя версіі для мабільных тэлефонаў, «N-Gage» і «Nintendo DS», распрацаваныя французскай студыяй «Gameloft». Планавалася версія для «Game Boy Advance», але пазней яна была адменена. Рэмейк гульні пад назвай «Tom Clancy’s Splinter Cell 3D» быў выпушчаны для партатыўнай кансолі «Nintendo 3DS» ў красавіку 2011 года ў ЗША і ў сакавіку таго ж года ў Еўропе. Палепшаная версія «Chaos Theory» выйшла ў верасні 2011 года для сэрвісу «PlayStation Network» для «PlayStation 3» як частка калекцыйнага выдання «Splinter Cell Trilogy». Гульня стала даступная для запампоўкі для «Xbox 360» у красавіку 2008 года і для «Xbox One» у чэрвені 2019 года. У Расіі і краінах СНД лакалізаваную версію гульні выпусціла кампанія «Game Factory Interactive» у кааперацыі з «Руссобит-М».
У «Tom Clancy’s Splinter Cell: Chaos Theory» галоўнага героя Сэма Фішэра агучыў акцёр Майкл Айронсайд. На ролю агучкі Ірвінга Ламберта ― начальніка Сэма Фішэра ― вярнуўся Дон Джордан, які адсутнічаў у мінулай частцы серыі і якога замяняў Дэніс Хэйсберт. Саўндтрэк да гульні напісаны вядомым электронным музыкам Амонам Тобінам і выйшаў у 2005 годзе на лэйбле «Ninja Tune».
Дзеянне гульні адбываецца ў рэальным свеце ў розных кропках зямнога шара. Гулец выступае за Сэма Фішэра, галоўнага героя серый гульняў «Splinter Cell», спецыяльнага агента сакрэтнага падраздзялення Агенцтва Нацыянальнай Бяспекі ЗША пад назвай Трэці эшалон.
У пераважнай большасці гульня атрымала станоўчыя водгукі ад вядучых гульнявых выданняў. «Metascore» Chaos Theory на «Metacritic» складае 92 балы са 100 для версіі «Microsoft Windows», 87 балаў для версіі «PlayStation 2» і 94 балы для версіі «Xbox».