The Stokes | |
---|---|
Жанры | поп-рок |
Краіны | |
stokes.ru (руск.) |
«The Stokes» ― беларускі рок-гурт, які працуе ў стылістыцы поп-рок.
Гісторыя
Утвораны ў 1996 годзе ў Наваполацку на чале з Аляксеем «Стоксам» Смаляковым (вакал, гітара, песні), неўзабаве пасля гэтага пераехаў у Мінск. Першапачаткова выконваў песні на англійскай мове, а агульнае гучанне было з моцнай прымешкай хард-рока. Дэбютны альбом «No Escape» (1999) быў спрадзюсаваны гітарыстам Віктарам Смольскім («Rage») і з яго дапамогай выпушчаны ў Германіі.
У 2000 годзе гурт перайшоў на рускамоўны поп-рок. У той перыяд сфармаваўся наступны склад: Аляксей «Стокс» Смалякоў (вакал, гітара, песні), Кірыл Сенін (бас-гітара; экс-«Beauty By Mistake»), Руслан Парфёнаў (клавішныя; экс-«Мясцовы час»), Юрый Велюга (ударныя).
У пачатку 2006 года калектыў пераехаў у Маскву, у сувязі з чым месца за барабанамі да канца года заняў Аляксандр Гранчык (ударныя; экс-«Beauty By Mistake», Аляксандр Саладуха). У гэтым складзе ў Маскве быў запісаны другі студыйны альбом «Не замерзай».
Самыя вядомыя кампазіцыі: «Между Минском и Римом», «Еже один раз», «Под куполом небес», «Научи меня».
Удзел у фестывалях
- «Рок за Бобров» (Бабруйск, 2005, 2007);
- «Musicfest Лужники» (Масква, Расія, 2006);
- «Музыка Москва» (Масква, Расія, 2006);
- «Движение» (Самара, Расія, 2006);
- «Happy Birthday, Москва» (Масква, Расія, 2007).
Узнагароды
- «Найлепшы дэбют» на «Рок-каранацыі 1996» (Мінск, Беларусь);
- гран-пры на конкурсе «Рок-дом» (Масква, Расія, 2006).
- узнагароды «Experty.by»: трапленне альбома «Не замерзай» у топ-10 паводле версіі «Experty.by» па выніках 2008.[1]
Дыскаграфія
- «No Escape» (альбом, CD, 1999).
- «Между Минском и Римом» (максі-сінгл, CD, 2003).
- «Стокс» (максі-сінгл, CD, 2004).
- «Live 2005» (канцэрт, CD, 2005).
- «Не замерзай» (альбом, CD, 2008).
Зноскі
- ↑ The Stokes (Стокс) (руск.). Experty.by.
Літаратура
- Д. Безкоровайный. Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі. — Мн., 2008.
Спасылкі
- stokes.ru (руск.) — афіцыйны сайт
- «The Stokes» на сайце Ultra-music.com