The Shard ("Асколак шкла") | |
---|---|
Краіна | |
Месцазнаходжанне | Лондан, Вялікабрытанія |
Будаўніцтва | 2009—2012 |
Прызначэнне | офіс[d] і гасцініца |
Адкрыццё | 1 лютага 2013 і 5 ліпеня 2012 |
Архітэктурны стыль | неафутурызм[d] і хай-тэк[d] |
Матэрыялы | шкло, кампазіцыйны матэрыял[d], сталь і бетон |
Вышыня | 306 м[2] |
Вышыня па шпілі | 310 м |
Вышыня па даху | 305.7 м |
Колькасць паверхаў | 71 |
Колькасць падземных паверхаў | 3 |
Колькасць ліфтаў | 36[3] |
Плошча | 127,489 м² |
Заказчык | Mace[d] |
Уласнік | Sellar Property Group[d] |
Архітэктар | Рэнца Піяна |
Інжынер-будаўнік | WSP Global[d] |
Забудоўшчык | Mace[d] |
Карыстальнік | Duff & Phelps[d], Al Jazeera English[d], Warwick Business School[d], Gallup[d], The Office Group[d] і Shangri-La Hotels and Resorts[d] |
Emporis | 101995 |
SkyscraperPage | 2611 |
Сайт | theviewfromtheshard.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
The Shard (The Shard London Bridge, у перакладзе «Асколак шкла» або проста «Асколак») — самы высокі небаскроб у Еўропе, пабудаваны ў 2012 годзе на месцы Southwark Towers, 25-павярховага офіснага цэнтра, пабудаванага ў 1975 годзе. Цырымонія адкрыцця адбылася 5 ліпеня 2012 года.[4]
Апісанне
30 сакавіка 2012 года будынак дасягнуў сваёй верхняй адзнакі ў 310 метраў, стаўшы не толькі самым высокім будынкам у Лондане, але і самым высокім будынкам у Еўрапейскім саюзе і 45-м у свеце. На апошнім паверсе будынка размешчаны найвышэйшыя ў Вялікабрытаніі назіральная пляцоўка і галерэя. Форма будынка была распрацавана ў выглядзе нерэгулярнай піраміды, абліцаванай шклом. 95 паверхаў з офісамі, кватэрамі, кветнікамі і тэхнічнымі памяшканнямі: італьянскі архітэктар Рэнца Піяна заве сваё тварэнне «вертыкальным горадам». Небаскроб названы «Shard», што ў перакладзе азначае «асколак» і абліцаваны тысячамі шкляных панэляў, якія ззяюць на сонцы. Турыстаў на пабудаваную галоўным чынам на сродкі Катара піраміду пачнуць пускаць толькі ў лютым 2013 года.
Будаўніцтва
- Будаўніцтва (20 лютага 2010 года)
- Узвядзенне першых паверхаў будынка (17 ліпеня 2010 года)
- 18 верасня 2010 года
- 23 снежня 2010 года
- 26 студзеня 2011 года
- 3 красавіка 2011 года
- 14 ліпеня 2011 года
- 15 жніўня 2011 года
- 27 кастрычніка 2011 года
- 12 сакавіка 2012 года
- Завяршаючыя этапы будаўніцтва (1 красавіка 2012 года)
- Дабудаваны небаскроб (15 мая 2012 года)
Зноскі
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 26 жніўня 2020.
- ↑ http://www.skyscrapercenter.com/building/the-shard/451
- ↑ https://www.the-shard.com/about/
- ↑ Самы высокі небаскроб Еўропы адкрылі ў Лондане
Спасылкі
- Shard London Bridge
- Самы высокі небаскроб Еўропы адкрылі ў Лондане Погляд дзелавая газета (6 ліпеня 2012, 02:45)
- the-shard.com — афіцыйны сайт