The Legend of Zelda: Skyward Sword | |
---|---|
![]() | |
Распрацоўшчык | Nintendo Entertainment Analysis and Development[d] |
Выдавец | Nintendo |
Частка серыі | The Legend of Zelda[d] |
Даты выпуску | 18 лістапада 2011, 20 лістапада 2011, 23 лістапада 2011 і 24 лістапада 2011 |
Жанр | прыгодніцкі баявік |
Стваральнікі | |
Прадзюсар | |
Кампазітары |
|
Тэхнічныя даныя | |
Платформа | Wii[d] |
Рэжым гульні | аднакарыстальніцкая гульня |
Носьбіты | лічбавая спампоўка[d] і аптычны дыск Nintendo[d] |
Афіцыйны сайт (англ.) Афіцыйны сайт (яп.) | |
![]() |
«The Legend of Zelda: Skyward Sword» (яп.: ゼルダの伝説 スカイウォードソード) — гульня жанру action-adventure для кансолі «Wii», распрацаваная аддзелам «Nintendo Entertainment Analysis and Development». Гульня выпушчана 18 лістапада 2011 года ў Еўропе[1], 20 лістапада 2011 года ў Паўночнай Амерыцы, 23 лістапада 2011 года ў Японіі і 24 лістапада 2011 года ў Аўстраліі. Сюжэтна «The Legend of Zelda: Skyward Sword» — прыквел да ўсіх гульняў серыі, якія раней выйшлі. Гульня выкарыстоўвае аксэсуар «Wii MotionPlus», які забяспечвае інтуітыўнае і дакладнае кіраванне мячом і іншымі прадметамі ў гульні. У параўнанні з папярэдняй гульнёй серыі на «Wii» «The Legend of Zelda: Twilight Princess» была перапрацавана схема кіравання, у прыватнасці, сістэма прыцэльвання. Акрамя звычайнага выдання, гульня была выпушчана ў 2 варыянтах: Special Edition, які ўключае саму гульню і дыск з музыкай серыі ў аркестравай аранжыроўцы, і Limited Edition, які, акрамя гульні і дыска з музыкай, утрымлівае пульт «Wii Plus» «фірмовага» залатога колеру з сімволікай серыі. 17 лютага 2021 года на прэзентацыі «Nintendo Direct» было абвешчана, што HD версія гульні выйдзе на «Nintendo Switch» 16 чэрвеня таго ж года, таксама перакладзеная на рускую мову.
Зноскі
- ↑ East, Thomas. New Nintendo Wii release schedule . Official Nintendo Magazine (17 жніўня 2011). Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2012.