The Killers
Выява лагатыпа

Асноўная інфармацыя
Жанры Інды-рок, рок-н-рол, пост-панк, альтэрнатыўны рок, поп-рок.
Гады з 2002 года
Краіна  ЗША
Горад Лас-Вегас
Адкуль Лас-Вегас
Лэйблы Island Records, Lizard King Records[d] і Vertigo[d]
Склад
www.TheKillersMusic.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

The Killers (бел.: Зэ Кілерз) — амерыканскі рок-гурт, створаны ў 2002 годзе ў Лас Вегасе. Гурт складаецца з:

  • Брэндана Флаўэрза (спевы, сінтэзатар),
  • Дэйва Кенінга (сола-гітара, падпеўкі),
  • Марка Стормэра (бэйс-гітара, падпеўкі) і
  • Роні Вэнаксі (Ванучы) Мал. (ударныя, пяркусія).

У музычным плане, на ўдзельнікаў The Killers асабліва аказалі ўплыў такія калектывы, як «The Smiths», «Oasis», «New Order», «Depeche Mode», «The Cure».

Летапіс

Утварэнне і першыя крокі (2002—2003)

У 2001 Брэндан Флаўэрз растаўся са сваім сінтыпоп калектывам Блаш Рыспонс (англ.: Blush Response), пасля таго, як адмовіўся пераехаць у Лос Анджэлес. Праз некаторы час, пасля наведвання канцэрта Oasis, ён разумее, што патрэбна зрабіць пераход ад сінтыпоп гурта да сапраўднага рок-бэнда, і пачынае шукаць гітарыста. Ён адказаў на аб’яву Дэйва Кенінга ў газеце, які пазначыў, акрамя іншых, The Cure, Oasis, Queen, як адных з любімых гуртоў. Пасля некаторых кароткачасовых бэйсістаў і ўдарнікаў да групы далучыліся Марк Стормэр (бэйс-гітарыст) і Роні Вэнаксі (Ванучы) (ударнік).

Назва калектыву паходзіць з відэакліпа гурта «New Order». Тыя гралі ў ім пад выдуманай назвай, то бок The Killers.[1] Спачатку The Killers гралі ў невялікіх клубах Лас Вегаса. Затым аднойчы Алекс Гілберт, брытанскі прадстаўнік Warner Bros., зацікавіўся імі і прывёз іх дэма да свайго сябры Бэна Дурлінга, працаўніка на рэкард-лэйбле «Lizard King». У ліпені 2003 яны падпісалі кантракт па распаўсюджванню музыкі ў Брытаніі. Яны гастралявалі па Англіі і гралі ў клубах; колькасць гледачоў нястрымна павялічвалася.

Прыехаўшы дадому, яны падпісалі кантракт з «Island Def Jam» па распаўсюджванню музыкі ў ЗША.

Hot Fuss (2003—2006)

Першы альбом, «Hot Fuss», выйшаў у чэрвені 2004 года. У Брытаніі было прададзена больш за 1,800,000 экз.[2], у ЗША каля 3,000,000.[3] Сінгламі з альбома былі:

  • «Somebody Told Me» (бел.: Хтосьці мне сказаў),
  • «Mr. Brightside» (бел.: Містар Светлабокі),
  • «All These Things That I’ve Done» (бел.: Усе, што я зрабіў),
  • «Smile Like You Mean It» (бел.: Усміхайся, калі табе сапраўды смешна).

Sam’s Town (2006—2007)

Другі альбом The Killers, Sam’s Town, выйшаў у кастрычніку 2006 года. Альбом быў прададзены тыражом больш за 706,000 копій у першы тыдзень.[4] У Брытаніі было прададзена 1,234,800 экз.[5], у ЗША больш за 1,200,000.[6] Сінгламі з альбома былі:

  • «When You Were Young» (бел.: Калі ты была дзяўчынкай),
  • «Bones» (бел.: Косткі),
  • «Read My Mind» (бел.: Разгадай мяне),
  • «For Reasons Unknown» (бел.: Па невядомым прычынам).

У чэрвені 2007 года The Killers удзельнічалі ў якасці хэдлайнераў на Glastonbury Festival.[7]

Sawdust (2007—2008)

У лістападзе 2007 The Killers выпусціла кампіляцыю Sawdust, якая змяшчала бі-сайды, каверы, рарытэтныя запісы і трохі новага матэрыяла. У Брытаніі было прададзена больш за 300,000 экз.[8], у ЗША больш за 280,000 копій дыска. Сінгламі з альбома былі:

  • «Shadowplay» (бел.: Гульня цені),
  • «Tranquilize» (бел.: Супакойся).
The Killers ў ЗША, кастрычнік 2009.

Day & Age (2008 — дагэтуль)

Трэці альбом The Killers «Day & Age» паступіў упершыню ў продаж 24 лістапада 2008 года ў Вялікабрытаніі. Над альбомам працаваў у якасці гука-прадуцэнта ў гэты раз Сцюарт Прайс. У Брытаніі было прададзена 1,200,000 экз[9], у ЗША больш за 720,000. Сінгламі з альбома былі:

  • «Human» (бел.: Людзі),
  • «Spaceman» (бел.: Касманаўт),
  • «The World We Live In» (бел.: Свет, у якім мы жывем),
  • «A Dustland Fairytale» (бел.: Казка з пясчанай зямлі).

Узнагароды

The Killers 4 разы прызнаваліся найлепшымі пры «NME Awards»: «Найлепшы міжнародны гурт» у 2005, 2008 і 2009 гадах і «Найлепшае відэа» за «Bones» у 2006. Пры першай цырымоніі «NME Awards USA» яны ўзялі 2 ўзнагароды: «Найлепшы гурт» і «Найлепшая песня» за «Tranquilize». The Killers 7 разоў былі намінаваны на «Grammy Awards», але ніводнага разу не атрымалі ўзнагароды. У 2006 The Killers прызналіся найлепшымі пры «BRIT Award» як «Найлепшы міжнародны гурт», а альбом «Sam’s Town» як «Найлепшы міжнародны альбом».

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы

Назва Вокладка Рэліз Продажы
Hot Fuss
  • Дата рэлізу: 7 чэрвеня 2004
  • Лэйбл: Lizard King / Mercury, Island, Universal
  • Фармат: LP, CD, download
Sam's Town
  • Дата рэлізу: 3 кастрычніка 2006
  • Лэйбл: Island, Vertigo
  • Фармат: LP, CD, download
Day & Age
  • Дата рэлізу: 24 лістапада 2008
  • Лэйбл: Island
  • Фармат: LP, CD, download

Зборнікі

Назва Вокладка Рэліз Продажы
Sawdust
  • Дата рэлізу: 9 лістапада, 2007
  • Лэйбл: Island, Vertigo
  • Фармат: LP, CD, download

Сінглы

  • 2004: «Somebody Told Me»
  • 2004: «Mr. Brightside»
  • 2004: «All These Things That I’ve Done»
  • 2005: «A Great Big Sled»
  • 2005: «Smile Like You Mean It»
  • 2006: «When You Were Young»
  • 2006: «Read My Mind»
  • 2006: «Bones»
  • 2007: «For Reasons Unknown»
  • 2007: «Tranquilize»
  • 2007: «Don’t Shoot Me Santa»
  • 2007: «Shadowplay»
  • 2008: «Human»
  • 2008: «Spaceman»
  • 2008: «Joseph, Better You Than Me»
  • 2009: «A Dustland Fairytale»
  • 2009: «The World We Live In»
  • 2009: «¡Happy Birthday Guadalupe!»
  • 2010: «Boots»

Зноскі

  1. Binelli, Mark. Hit Men(недаступная спасылка). Rolling Stone (16 чэрвеня 2005). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2009. Праверана 26 красавіка 2008. (англ.)
  2. Nixon, Chris. Can Killers regain form at UCSD? Stay tuned. The San Diego Union-Tribune (5 красавіка 2007). Праверана 2 мая 2008. (англ.)
  3. Hot Issue Hits and Misses: The Killers and the Cooper Temple Clause(недаступная спасылка). Rolling Stone (8 кастрычніка 2006). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2008. Праверана 2 мая 2008. (англ.)
  4. Killers' second album strikes higher chord|publisher=Las Vegas Review-Journal|date=2006-10-12|author=Bracelin, Jason|url=http://www.neorunner.com/archive/2006/10/13/Killers_Second_Album_Strikes_Higher_Chord.php%7Caccessdate=2008-12-09(недаступная+спасылка) (англ.)
  5. (англ.)
  6. ( (англ.)
  7. Killers headline Glastonbury. NME (15 лютага 2007). Праверана 2007. (англ.)
  8. Smoking Section: Fiona Apple, Kanye West, The Killers and Tom Petty(недаступная спасылка). Rolling Stone (6 верасня 2007). Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2009. Праверана 26 красавіка 2008. (англ.)
  9. http://www.bpi.co.uk/certifiedawards/Search.aspx Архівавана 6 кастрычніка 2017. (англ.)
  10. 1 2 «ARIA Charts — Accreditations — 2007 Albums». Australian Recording Industry Association. Retrieved on April 3, 2009.
  11. 1 2 «Search Certification Database Архівавана 11 студзеня 2016.». Canadian Recording Industry Association. Retrieved on April 3, 2009. Note: User needs to enter «Killers» in «artist name» and click «Search».
  12. Bundesverband Musikindustrie: Gold-/Platin-Datenbank — BETA
  13. 1 2 IFPI Platinum Europe Awards — Q4 2008 Архівавана 24 ліпеня 2010.
  14. http://www.bpi.co.uk/certifiedawards/Search.aspx Архівавана 6 кастрычніка 2017.
  15. 1 2 3 «Search Results». Recording Industry Association of America. Retrieved on April 3, 2009.
  16. Bundesverband Musikindustrie: Gold-/Platin-Datenbank — BETA
  17. IFPI Platinum Europe Awards — 2006 Архівавана 16 кастрычніка 2013.
  18. 1 2 «Official Album Chart». The Official UK Year-End Top 200 Charts for 2008. ChartsPlus. p. 5. Retrieved on April 22, 2009.
  19. «ARIA Charts — Accreditations — 2008 Albums». Australian Recording Industry Association. Retrieved on April 3, 2009.
  20. «Gold & Platinum Certification Архівавана 28 сакавіка 2012.». Canadian Recording Industry Association. Retrieved on April 3, 2009.
  21. Bundesverband Musikindustrie: Gold-/Platin-Datenbank — BETA
  22. Australian Recording Industry Association (англ.)
  23. The Official UK Year-End Top 200 Charts for 2008. ChartsPlus. p. 5. (PDF)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.