The Elder Scrolls V: Dragonborn | |
---|---|
Распрацоўшчык | Bethesda Game Studios |
Выдавец | Bethesda Softworks |
Лакалізатар | 1С-СофтКлаб |
Частка серыі | The Elder Scrolls[d] |
Дата выпуску | 4 снежня 2012 |
Жанр | action/RPG |
Стваральнікі | |
Кампазітар | |
Тэхнічныя даныя | |
Платформы | Xbox 360, PlayStation 3 і Windows |
Гульнявы рухавічок | Havok[d] |
Рэжым гульні | аднакарыстальніцкая гульня[1] |
Мовы інтэрфейсу | англійская[1], французская[1], нямецкая[1], італьянская мова[1], іспанская[1], японская мова[1], чэшская[1], польская[1] і руская[1] |
Носьбіт | лічбавае распаўсюджванне[d] |
Кіраванне | камп’ютарная клавіятура |
Афіцыйны сайт |
«The Elder Scrolls V: Dragonborn» (англ.: Старажытныя Скруткі 5: Драконанароджаны) — трэці глабальны дадатак да гульні «The Elder Scrolls V: Skyrim».
Распрацоўка
Паводле даных сайта gameinformer.com, гандлёвую марку «Dragonborn» Bethesda Softworks зарэгістравала яшчэ ў маі 2012 года. Інфармацыя пра новы DLC была таксама знойдзена ў апошнім патчы для Skyrim на PC, які прадугледжваў, што Dragonborn будзе ўключаць новую браню, магчымасць асядлаць драконаў (што было ўжо прадстаўлена Bethesda на GameJam з прэзентацыі DICE 2012) і новую вялікую лакацыю, дзе будуць адбывацца падзеі DLC — Солстхейм, востраў, які ўжо аднойчы выступаў у якасці месца дзеяння адона Bloodmoon для TES III: Morrowind.
2 лістапада Bethesda Softworks апублікаваў запіс у сваім твітэры пра тое, што афіцыйны трэйлер Dragonborn з'явіцца ў панядзелак 5 лістапада. Таксама студыя апублікавала першы прома-арт, тым самым канчаткова развеяўшы ўсе сумневы наконт распрацоўкі DLC.
Як і папярэднія дадаткі, паводле дагавора з Microsoft, Dragonborn стаў даступны ігракам з Xbox 360 4 снежня, версія для PC стала даступная 5 лютага 2013, версія для PS3 — 12 лютага 2013 года. Уся інфармацыя пра выхад была апублікавана ў афіцыйным блогу Bethesda Softworks.