The Elder Scrolls IV: Oblivion | |
---|---|
Распрацоўшчык |
|
Выдаўцы |
|
Лакалізатар | Акелла |
Частка серыі | The Elder Scrolls |
Дата выпуску |
|
Версія | 1.2.0416 |
Апошняя версія |
|
Жанр | Action RPG |
Стваральнікі | |
Кіраўнік | Тод Говард |
Прадзюсары | |
Геймдызайнер | Кен Ролстан[1] |
Праграмісты | |
Мастак |
|
Кампазітар | Джэрэмі Соўл |
Тэхнічныя даныя | |
Платформы |
PC PlayStation 3 Xbox 360 |
Гульнявы рухавічок | Gamebryo |
Рэжым гульні | Аднакарыстальніцкі |
Мовы інтэрфейсу | англійская[2], французская[2], італьянская мова[2], нямецкая[2], іспанская[2] і руская |
Носьбіты | DVD, DVD-DL, BD, лічбавая дыстрыбуцыя |
Сістэмныя патрабаванні |
Гл. ніжэй |
Кіраванне | Клавіятура і мыш, геймпад |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
The Elder Scrolls IV: Oblivion — камп’ютарная ролевая гульня ў жанры Action RPG з адкрытым светам, распрацаваная амерыканскай кампаніяй Bethesda Game Studios і выдадзеная кампаніямі Bethesda Softworks і 2K Games для Microsoft Windows і Xbox 360 у 2006 годзе і для PlayStation 3 у 2007 годзе. У 2006 годзе таксама была выпушчана гульня для мабільных тэлефонаў, распрацаваная кампаніяй Vir2L Studios.
Гульня з’яўляецца часткай серыі The Elder Scrolls. Яе дзеянне адбываецца ў выдуманай правінцыі Сірадзіл, у сталіцы Тамрыэльскай імперыі — Імперскім горадзе — і яго наваколлях. У адпаведнасці з сюжэтам гульні галоўны герой супрацьстаіць арганізацыі «Міфічны Світанак», якая пакланяецца прынцу даэдра Мерунесу Дагону і якая спрабуе адкрыць у варожы свет дэманаў — Аблівіан (з англ. — «Забыццё»). Як і ў папярэдніх гульнях серыі, свет «Oblivion» цалкам адкрыты для даследавання — гулец можа свабодна падарожнічаць па ім, самастойна знаходзячы цікавыя месцы і заданні.
Распрацоўка Oblivion пачалася ў 2002 году адразу пасля выхаду папярэдняй часткі серыі — Morrowind. Oblivion выкарыстала палепшаны фізічны рухавічок Havok і распрацаваную самой студыяй Bethesda сістэму штучнага інтэлекту Radiant AI, якая дазволіла зрабіць паводзіны негульнявых персанажаў нашмат больш складаным і праўдападобным. Ужыванне метадаў працэдурнай генерацыі дазволіла распрацоўнікам паскорыць стварэнне рэалістычных ландшафтаў. У адрозненні ад папярэдніх гульняў серыі, у Oblivion усе дыялогі з негульнявымі персанажамі агучаныя.
Oblivion атрымала захопленыя адзнакі прэсы і шэраг узнагарод ад розных выданняў і арганізацый, у тым ліку ўзнагароду «Гульня года»; асаблівых пахвал ганараваліся графіка, шырокі свет гульні і штучны інтэлект негульнявых персанажаў. Гульня набыла і вялікі камерцыйны поспех — да 2007 года было прададзена звыш 3 мільёнаў копій гульні. Для Oblivion былі выпушчаныя два буйныя афіцыйныя дадаткі: Knights of the Nine («Рыцары Дзевяці») і Shivering Isles («Дрыготкія Астравы»), а таксама восем дробных афіцыйных плагінаў, якія дадаюць новыя лакацыі, квэсты і магчымасці. Выданне The Elder Scrolls IV: Oblivion Game of the Year Edition, якое ўключае абодва дапаўненні, было выдадзена восенню 2007 года.
Сюжэт
Дзеянне Oblivion адбываецца пасля падзей The Elder Scrolls III: Morrowind, хоць гульня не з’яўляецца прамым сіквелам да яго або да іншых гульняў серыі[3].
Месцам дзеяння з’яўляецца Сірадзіл, цэнтральная правінцыя Тамрыэля, кантынента, на якім разгортваюцца падзеі ўсіх гульняў серыі.
Гісторыя пачынаецца з таго, што імператар Урыэль Септым VII, які суправаджаецца Клінкамі — сваімі целаахоўнікамі — прыбывае ў турму Імперскага горада, дзе пратаганіст адбывае тэрмін за неназванае злачынства. Імператар і Клінкі бягуць ад забойцаў Міфічнага Світанку, даэдрычнага культу, якія забілі траіх сыноў імператара. Урыэль Септым і Клінкі сыходзяць праз катакомбы, выкарыстоўваючы сакрэтны ўваход у камеры пратаганіста. Там, на іх і на персанажа гульца, нападаюць асасіны Міфічнага Світанка. Імператар давярае герою Амулет Каралёў, які носіцца імператарамі Тамрыэля, і даручае перадаць яго Джофры, грандмайстру Клінкоў. Пасля гэтага адзін з асасінаў забівае імператара. Затым галоўны герой трапляе ў адкрыты свет Сірадзіла.[4]
З-за адсутнасці ва Урыэля Септыма спадчыннікаў руйнуецца бар’ер паміж светам людзей і паралельным светам Аблівіанам. Па ўсім свеце адкрываюцца шматлікія брамы ў Аблівіан, праз якія ў Тамрыэль урываюцца магічныя істоты, званыя Даэдра. Джофры кажа пратаганісту, што адзіны спосаб зачыніць браму назаўжды — гэта знайсці чалавека каралеўскай крыві, які зойме пасаду і запаліць пры дапамозе Амулета Каралёў Драконаў Агонь у Імперскім горадзе. Як высвятляецца, такі чалавек ёсць — Марцін, святар у горадзе Кватч, які з’яўляецца незаконнанароджаным сынам імператара. Прыбыўшы ў Кватч, герой выяўляе, што горад разбураны даэдра, а ўваход у горад заступае брама Аблівіана. Зачыніўшы яе, ён знаходзіць Марціна і пераконвае яго пайсці разам з ім да Джофры ў манастыр Вейнан[4].
Па вяртанні высвятляецца, што манастыр падвергся нападу Міфічнага Світанка і што Амулет Каралёў скрадзены. Пратаганіст суправаджае Джофры і Марціна ў Храм Уладара Аблокаў, крэпасць Клінкоў. Там Марціна прызнаюць імператарам і перадаюць яму камандаванне, а герой адпраўляецца на пошукі амулета. Сабраўшы інфармацыю, ён спрабуе трапіць у таемнае месца збору Міфічнага Світанка. Там ён становіцца сведкам таго, як лідар культу Манкар Камаран збягае з амулетам праз партал. Герой прыносіць адкрыўшую партал кнігу Марціну і высвятляе спосаб зноў яго адкрыць. Для гэтага пратаганісту трэба знайсці даэдрычны артэфакт, даспех першага імператара з дынастыі Сэптымаў і Вялікі Велкіндскі Камень. Атрымаўшы іх, Марцін раскрывае, што апошні неабходны інгрэдыент — гэта Вялікі Сігільскі Камень з Вялікіх Брам, падобных тым, што разбурылі Кватч. Марцін і Джофры вырашаюць дазволіць даэдра атакаваць горад Брума, каб адчыніць браму. Атрымаўшы камень, герой іх зачыняе[4].
Марцін стварае ў храме партал, праз які праходзіць пратаганіст. Мінуўшы монстраў і перашкоды, герой сутыкаецца з Камаранам, забівае яго і вяртае Амулет Марціну. Клінкі адпраўляюцца ў Імперскі горад, каб запаліць Драконаў Агонь і пакласці канец уварванню Даэдра. Яны выяўляюць, што горад атакаваны даэдра і Прынцам Разбурэння, Мерунесам Дагонам. Пратаганіст і Марцін прабіваюцца да Агню. Марцін разбівае амулет, каб злучыцца з духам Акатоша, Дракона-Бога Часу, і стаць яго ўвасабленнем. Пасля бітвы Марцін адпраўляе Дагона назад у Аблівіан і ператвараецца ў статую вялізнага дракона.
Марцін знік, брама Аблівіана зачынена назаўжды, Амулет Каралёў разбураны, а імперскі трон апусцеў. У фінальным маналогу Марцін апісвае падзеі ў аптымістычным тоне і кажа, што будучыня Тамрыэля цяпер у руках галоўнага героя[4].
Распрацоўка
Сістэмныя патрабаванні | ||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
Праца над The Elder Scrolls IV: Oblivion пачалася ў 2002 годзе адразу пасля выхаду папярэдняй гульні серыі — The Elder Scrolls III: Morrowind[6], а ў сярэдзіне верасня 2004 гульня была афіцыйна анансаваная[6]. Гульня распрацоўвалася амерыканскай кампаніяй Bethesda Softworks. Кен Ролстан — галоўны дызайнер папярэдняй гульні серыі — узначаліў каманду распрацоўшчыкаў[1]. 3 лютага 2005 года Bethesda заключыла пагадненне з Take-Two Interactive аб публікацыі і выхадзе Oblivion. Згодна з умовамі пагаднення, Bethesda захоўвае поўны кантроль над распрацоўкай гульні і правы на выхад магчымых сіквелаў, а Take-Two будзе выдаваць гульню сваёй даччынай кампаніяй, [2K Games]. У выніку, версіі для PC і Xbox 360 былі сумесна апублікаваны 2K Games і Bethesda[7].
Афіцыйная дата выхаду версій для PC і Xbox першапачаткова была прызначаная на 22 лістапада 2005 года, але распрацоўшчыкі адклалі выхад да 21 сакавіка 2006 года[8].
Версія для PlayStation 3 (партаваная 2K Studios) выйшла 20 сакавіка 2007 у Паўночнай Амерыцы[9] і 27 красавіка 2007 у Еўропе[10].
Xbox 360 была абраная асноўнай гульнявой платформай для Oblivion, як «самая лёгкая для распрацоўкі», паводле слоў Піта Хайнса[11]. Падчас распрацоўкі The Elder Scrolls IV: Oblivion Bethesda надавала большую ўвагу такім элементам, як больш рэалістычная сюжэтная лінія, рэалістычныя персанажы і больш значныя квэсты. Распрацоўшчыкі вырашылі стварыць з нуля зусім новы гульнявы рухавік, які дазваляе выкарыстоўваць усе сучасныя графічныя тэхналогіі. Гульня ўключае палепшаны штучны інтэлект Radiant AI, закліканы разнастаіць паводзіны герояў[12], і, ідучы па шляху Half-Life 2, фізічны рухавік Havok[13]. Графіка гульні была ўражальнай для свайго часу, выкарыстоўваючы высокатэхналагічныя асвятленне і шэйдары, якія дазваляюць выкарыстоўваць эфекты HDR і адлюстравання[14]. Для праектавання гульнявога ландшафту Bethesda стварыла спецыяльныя праграмы-генератары, здольныя навучацца, якія паскорылі працэс стварэння гульнявых тэрыторый, больш разнастайных і рэалістычных, у адрозненні ад папярэдніх гульняў серыі.
Зноскі
- 1 2 3 4 5 The Elder Scrolls IV: Oblivion (2006) Windows credits . MobyGames. Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2012. Праверана 3 ліпеня 2011.
- 1 2 3 4 5 Steam — 2003. Праверана 1 красавіка 2022.
- ↑ The Elder Scrolls IV: Oblivion Q&A – Overview, Character Development, Fallout . GameSpot (28 кастрычніка 2004). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2014. Праверана 26 мая 2007.
- 1 2 3 4 Bethesda Softworks. Elder Scrolls IV: Oblivion Official Game Guide (англ.). — Prima Games, 2006. — С. 77—133. — ISBN 0761552766.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Adams, David. IGN: Oblivion Specs Revealed . IGN (1 лютага 2006). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2012. Праверана 6 кастрычніка 2007.
- 1 2 Thorsen, Tor. Elder Scrolls IV coming to PC, next-gen (англ.). GameSpot (10 верасня 2004). Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2018. Праверана 26 мая 2007.
- ↑ Thorsen, Tor. Take-Two to copublish Elder Scrolls IV, Cthulhu (англ.). GameSpot (3 лютага 2005). Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2018. Праверана 26 мая 2007.
- ↑ Thorsen, Tor. Elder Scrolls IV missing Xbox 360 launch . GameSpot (31 кастрычніка 2005). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2007. Праверана 26 мая 2007.
Valerias. Oblivion: Release Date Dramas (англ.). GameSpy (10 снежня 2005). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2012. Праверана 27 мая 2007. - ↑ Bethesda Confirms Oblivion PS3 Shipping (англ.). Gamasutra (19 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2012. Праверана 26 чэрвеня 2007.
- ↑ Bishop, Stuart. Oblivion misses Euro PS3 launch (англ.). Computer and Video Games (19 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2012. Праверана 3 жніўня 2007.
Boyes, Emma. Top titles to miss Euro PS3 launch (англ.). GameSpot (20 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2007. Праверана 3 жніўня 2007. - ↑ Gibson, Ellie. Scrolling Up (англ.). GamesIndustry.biz (20 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2008. Праверана 16 ліпеня 2011.
- ↑ Houghton, Mat. Developers Corner: The Elder Scrolls IV: Oblivion (англ.). Game Chronicles. Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2012. Праверана 11 жніўня 2007.
- ↑ Shuman, Sid. Living in Oblivion (англ.). games.net (23 мая 2006). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2012. Праверана 2 чэрвеня 2007.
- ↑ dela Fuente, Derek. Elder Scrolls IV: Oblivion – Q&A (англ.). TVG (20 ліпеня 2005). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2012. Праверана 2 чэрвеня 2007.
Спасылкі
- Афіцыйны сайт The Elder Scrolls (руск.)
- Bethesda Softworks (англ.)
- Летапісы Тамрыэля Архівавана 19 лістапада 2011. (руск.)
- Elder Scrolls Legends Архівавана 9 верасня 2013. (руск.)
- The Elder Scrolls IV: Oblivion на сайце «Internet Movie Database» (англ.)