Tetra Pak | |
---|---|
Тып | Aktiengesellschaft[d] |
Заснаванне | 1951 |
Заснавальнікі | Рубен Раўсінг[d] |
Размяшчэнне | Швейцарыя: Лазана |
Ключавыя постаці | Рубен Раўсінг |
Галіна | вытворчасць упакоўкі для малака, сока і іншых прадуктаў |
Прадукцыя | food packaging material[d] |
Абарот | ▲ €10,36 млрд (2011 год) |
Колькасць супрацоўнікаў | 22 896 чалавек |
Дэвіз | Захоўваючы лепшае |
Матчына кампанія | Tetra Laval[d] |
Сайт | www.tetrapak.com/su |
Tetra Pak (па-беларуску вымаўляецца Тэтра Пак) — прадпрыемства па вытворчасці ўпакоўкі для малака, сокаў і іншых вадкіх прадуктаў, заснаванае ў Швецыі ў 1951 годзе.
Гісторыя
Прадпрыемства Tetra Pak было заснавана прадпрымальнікам Рубенам Раўсінгам як філіял кампаніі Åkerlund & Rausing у 1951 годзе ў шведскім Лундзе. Прычынай гэтага стала вынаходніцтва лабараторнага асістэнта кампаніі Эрыка Валенберга — упакоўка для вадкіх прадуктаў у форме тэтраэдра. Малако ў такой упакоўцы паступіла ў продаж 14 красавіка 1954 года. З 1959 года ўпакоўка Tetra Pak і абсталяванне для яе вытворчасці пачалі пастаўляцца і ў Савецкі Саюз. У 1981 годзе, каб пазбегнуць высокіх падаткаў, галоўная кантора кампаніі была перанесена ў Лазану, Швейцарыя. У 1993 годзе Tetra Pak аб’ядналіся з іншай шведcкай кампаніяй Alfa Laval, утварыўшы новы канцэрн Tetra Laval, які мае свае прадпрыемствы на пяці кантынентах. Фабрыкі Tetra Laval дзейнічаюць, напрыклад, у Лундзе, нямецкім Лімбургу, японскім Кобэ, амерыканскім Дэнтане, расійскай Лобне.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Tetra Pak
- Афіцыйная старонка (англ.)