Tennis for Two | |
---|---|
| |
Распрацоўшчыкі | Уільям Хігінботам, Роберт Дворжак |
Дата выпуску | 18 кастрычніка 1958 |
Жанр | Аркада |
Стваральнікі | |
Геймдызайнер | Уільям Хігінботам |
Тэхнічныя даныя | |
Платформа | АВМ / асцылограф |
Рэжым гульні | Шматкарыстальніцкая гульня |
Мова інтэрфейсу | без моўнага зместу[d] |
Кіраванне | Paddle |
Афіцыйны сайт (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Tennis for Two» (бел.: тэніс для дваіх) — адна з першых камп’ютарных гульняў з графічным інтэрфейсам і першая шматкарыстальніцкая гульня. Была распрацавана ў 1958 годзе фізікам Уільямам Хігінботамам.
Увосень у Брукхэйвенскай лабараторыі праходзілі дні адкрытых дзвярэй. Хігінботам, кіраўнік прыборабудаўнічага аддзела, ведаў, што наведвальнікаў складана зацікавіць фатаграфіямі і іншымі статычнымі экспанатамі. У яго ўзнікла ідэя стварыць электронную гульню. На экране асцылографа маляваліся ў вертыкальным разрэзе тэнісны корт з сеткай і мяч [1]. Два гульца пры дапамозе пульта з paddle перакідалі мяч праз сетку. Ні гульцы, ні ракеткі на экране не маляваліся.
Гульня была рэалізавана на АВМ. Хігінботам распрацаваў электронныя схемы для гульні; лабарант Роберт Дворжак праводзіў канчатковую зборку.
Лёс гульні
«Tennis for Two» была вельмі папулярным экспанатам, аднак Хігінботам у той час не зразумеў значнасць свайго вынаходства, і таму не паспрабаваў запатэнтаваць гульню. Нягледзячы на папулярнасць, гульня праіснавала меней двух гадоў. Пасля дзён адкрытых дзвярэй 1959 «Tennis for Two» была разабрана, а асцылограф і АВМ пушчаны на іншыя патрэбы лабараторыі.
Зноскі
Спасылкі
- Video Games — Did They Begin at Brookhaven? (англ.).
- Retromodo: Tennis for Two, the World's First Graphical Videogame (англ.).
- The Dot Eaters — Early Video Game History (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2006. Праверана 26 жніўня 2009.
- Tennis For Two — The second ever computer game на YouTube
- First Video Game? (англ.)