Telegram | |
---|---|
Тып | кліент сістэмы імгненнага абмену паведамленнямі[d], мабільная праграма, сайт, dot-com company[d], вэб-праграма і Інтэрнэт-супольнасць[d] |
Аўтар | Мікалай Дураў[d] і Павел Валер'евіч Дураў |
Распрацоўшчык | Telegram FZ-LLC[d] |
Напісана на | C++ і Java |
Інтэрфейс | Qt[d] |
Аперацыйная сістэма | iOS, Android, Windows, ChromeOS[d], macOS і Linux |
Мовы інтэрфейсу | англійская, іспанская, нямецкая, нідэрландская, італьянская мова, бразільскі варыянт партугальскай мовы[d], карэйская, руская, французская, украінская мова, каталанская мова[1], беларуская, польская, малайская мова, турэцкая мова, персідская, узбекская мова, арабская і інданезійская мова |
Першы выпуск | 14 жніўня 2013 |
Апошняя версія | |
Ліцэнзія | GNU General Public License, version 3.0[d], прапрыетарная ліцэнзія[d] і GNU General Public License |
Сайт | telegram.org (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Telegram (бел.: Тэлеграм) — бясплатны кросплатформавы месэнджар з функцыямі абмену тэкставымі паведамленнямі, відэа- і аўдыёзванкоў, абмену медыяфайламі і трансляцыі месцазнаходжання. Выкарыстоўвае прапрыетарную серверную частку з закрытым кодам. У некаторых відах чатаў месэнджара можна ўключыць скразное (англ.: end-to-end) шыфраванне паведамленняў.[7]
Telegram быў створаны ў 2013 годзе братамі Мікалаем і Паўлам Дуравымі.[8][9] Яго серверы распаўсюджаны па ўсім свеце, а штаб-кватэра знаходзіцца ў Дубаі.[10][11]
Уліковы запіс карыстальніка прывязваецца да нумара тэлефона, што з’яўляецца адным з галоўных аргументаў крытыкаў Telegram, бо гэта не забяспечвае поўнай ананімнасці пры перапісцы. У чэрвені 2022 года Telegram увайшоў у пяцёрку праграм, якія больш за ўсіх загружаюць у свеце, а колькасць яго актыўных карыстальнікаў перавысіла 700 мільёнаў.[12]
Telegram з’яўляецца адным з самых папулярных месэнджараў ў некаторых частках Еўропы, Азіі і Афрыкі.[13][14] У 2023 годзе Telegram названы самым папулярным месэнджарам для атрымання інфармацыі ў Беларусі. [15]
Гісторыя
Праект створаны Паўлам Дуравым, заснавальнікам сацыяльнай сеткі «У Кантакце». 14 жніўня 2013 года быў прадстаўлены першы кліент Telegram для прылад на платформе iOS.[16]
- 22 жніўня 2013 года адзін з удзельнікаў конкурсу Durov’s Android Challenge напісаў і выклаў у адкрыты доступ першы кліент Telegram для аперацыйнай сістэмы Android (з выкарыстаннем пратакола MTProto).
- У кастрычніку ў праекта з’явіўся вэб-сайт і была прадстаўлена афіцыйная версія Telegram пад Android. Гэта праграма з адкрытым зыходным кодам пад ліцэнзіяй GPL2. Папярэдняя версія праграмы даступная пад назвай «Unofficial Telegram S».
- 7 лістапада 2013 года з’явіліся староннія кліенты сэрвісу для Windows і OS X з абмежаваным функцыяналам. Таксама быў распрацаваны канцэпт вэб-версіі кліента.
- У студзені 2014 года выйшла неафіцыйная вэб-версія Webogram ад былога распрацоўшчыка «У Кантакце» Ігара Жукава.
- 21 ліпеня 2014 года ў App Store з’явілася праграма Telegram HD для iPhone і iPad, якую запампавала кампанія Telegram Messenger LLP.[17]
- 15 кастрычніка 2014 года да Telegram была дададзена падтрымка псеўданімаў, па якіх можна звязацца з карыстальнікамі, не ведаючы іх нумара тэлефона, а таксама запушчаны вэб-кліент.
- 2 студзеня 2015 года да Telegram была дададзена падтрымка стыкераў. Спачатку ў праграме было 14 стыкераў, але любы карыстальнік можа мадыфікаваць іх або дадаць свае. У адрозненне ад многіх праграм, у Telegram стыкеры бясплатныя.
- У маі 2016 года з’явілася магчымасць рэдагавання адпраўленых паведамленняў. Зрабіць змены магчыма цягам двух сутак ад моманту адпраўкі. У гэтым выпадку ў паведамленні з’явіцца адмысловая метка.[18]
- 22 лістапада 2016 года распрацоўшчыкамі быў запушчаны праект Telegraph — блог-платформа, бясплатны выдавецкі інструмент, які дазваляе ствараць публікацыі, агляды, дадаваць фотаздымкі і ўсе віды embedded-кода. Telegraph — гібрыд блог-платформы, месэнджара і плацішэру (падобнага на Medium), з канцэпцыяй ананімных іміджбордаў.
- У сакавіку 2017 года расійскі палітычны аналітык Валерый Салавей са спасылкай на ананімную крыніцу паведаміў, што расійскія спецслужбы атрымалі доступ да паведамленняў карыстальнікаў і іх архіву за тры гады. Павел Дураў назваў гэту заяву выдумкай.
- У красавіку 2017 года было абвешчана пра запуск галасавых званкоў з сістэмай скразнога (end-to-end) шыфравання.[19]
- У красавіку 2018 года Таганскі суд Масквы пастанавіў заблакіраваць Telegram у Расіі.[20]
- 15 жніўня 2020 года ў Telegram афіцыйна з’явілася магчымасць выбраць беларускую мову.[21] Да гэтага беларуская мова не была даступнай прадвызначана, яе трэба было ўсталёўваць уласнаручна.[22]
- 23 снежня 2020 года ў Telegram з’явілася функцыя групавых званкоў[23], якая дазволіла карыстальнікам гутаркі ў любы момант далучыцца да закрытага галасавога чата.
- 24 красавіка 2020 года Telegram абвясціў пра дасягненне 400 мільёнаў актыўных карыстальнікаў, а таксама запусціў конкурс па стварэнні адукацыйных тэстаў. Прызавы фонд склаў 400 тысяч еўра.
- 12 студзеня 2021 года Павел Дураў паведаміў, што ў першы тыдзень студзеня Telegram перавысіў 500 мільёнаў актыўных карыстальнікаў у месяц, і колькасць карыстальнікаў толькі працягвае расці. За апошнія 72 гадзіны з’явіліся каля 25 мільёнаў новых карыстальнікаў.
- 20 чэрвеня 2022 года Telegram паведаміў пра дасягненне 700 мільёнаў актыўных карыстальнікаў за месяц.
Тэхналогія
Для месэнджара быў створаны пратакол MTProto, які прадугледжвае выкарыстанне некалькіх пратаколаў шыфравання. Пры аўтарызацыі і аўтэнтыфікацыі выкарыстоўваюцца алгарытмы RSA-2048, DH-2048 для шыфравання, пры перадачы паведамленняў пратакола ў сець яны шыфруюцца алгарытмам AES з ключом, які вядомы і кліенту і серверу. Таксама выкарыстоўваюцца крыптаграфічныя хэш-алгарытмы SHA-1 і MD5.
Бяспека ад перахопу дасланых паведамленняў з боку сервера Telegram забяспечваецца толькі ў рэжыме «таемных» чатаў (Secret Chats), даступным ад 8 кастрычніка 2013 года. Гэты рэжым рэалізуе шыфраванне, пры якім толькі адпраўнік і атрымальнік валодаюць агульным ключом (end-to-end шыфраванне), з ужываннем алгарытму AES-256 у рэжыме IGE (англ. Infinite Garble Extension) для адпраўленых паведамленняў. У адрозненне ад звычайнага рэжыму, паведамленні ў таемных чатах не дэшыфруюцца серверам, гісторыя перапіскі захоўваецца толькі на тых дзвюх прыладах, на якіх быў створаны чат.
Пры абмене файламі можна як дасылаць файлы з прылады, так і шукаць медыякантэнт у інтэрнэце (пры выкарыстанні мабільных версій для iOS або Android). Маецца абмежаванне ў 1,5 ГБ для памера адпраўленых файлаў. Праграма выкарыстоўвае сістэму дазапампоўвання файлаў пасля абрыву сувязі.[16]
Групы — гэта асобны від чатаў, у якім можа ўдзельнічаць адразу вялікая колькасць карыстальнікаў. Ствараць групы могуць усе карыстальнікі. Для лепшага кіравання групай стваральнік можа прызначаць адміністратараў і вызначаць іх функцыянал. Спачатку групы маглі ўключаць толькі да 200 удзельнікаў, пачынаючы з лістапада 2015 года — да 1000 удзельнікаў, з 14 сакавіка 2016 — да 5000 удзельнікаў. З 30 чэрвеня 2017 года памер групы павялічыўся да 10 000 удзельнікаў, з 30 студзеня 2018 года — да 100 000 удзельнікаў, з 21 студзеня 2019 года — да 200 000 удзельнікаў.
Боты
Пры дапамозе адмысловага API пабочныя распрацоўшчыкі могуць ствараць ботаў (адмысловыя ўліковыя запісы, якія кіруюцца праграмамі).[24] Тыповыя боты адказваюць на адмысловыя каманды ў персанальных і групавых чатах, таксама яны могуць ажыццяўляць пошук у інтэрнэце або выконваць іншыя задачы.
Крытыка
Заснавальнік WhatsApp Ян Кум адзначаў, што ідэі, рэалізаваныя ў яго праграме, выкарыстоўваюцца ў Telegram.[25]
Серверы Telegram не захоўваюць паведамленні з таемных чатаў, але захоўваюць гісторыю звычайных чатаў і змест адраснай кнігі карыстальнікаў на тэрмін выкарыстання сэрвісу і на тэрмін неактыўнасці, пазначаны ў наладах уліковага запісу (ад аднаго месяца да года). Шыфраванне, якое выкарыстоўваецца ў месэнджары, не забяспечвае PFS (Perfect forward secrecy — Ідэальная прамая сакрэтнасць) ва ўсіх выпадках.
Афіцыйныя кліенты Telegram прадвызначана актыўна дасылаюць усім кантактам метаінфармацыю пра адкрыццё і закрыццё праграмы, пры гэтым падпісацца на гэту метаінфармацыю можа любы карыстальнік. Для адключэння такой рассылкі трэба змяніць налады ўліковага запісу.
Таксама неаднаразова выказваліся сумневы ў бяспецы пратаколу MTProto.[26]
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ https://www.elnacional.cat/es/tecnologia/telegram-catalan_333537_102.html
- ↑ https://t.me/WebK_en/12 — 2023.
- ↑ Telegram — Google Play. Праверана 4 красавіка 2024.
- ↑ Telegram Messenger — App Store. Праверана 31 сакавіка 2024.
- ↑ Telegram for macOS Праверана 4 красавіка 2024.
- ↑ Releases v4.16.2 Праверана 5 красавіка 2024.
- ↑ Телеграмм нашего времени // электроннае выданне «Lenta.ru»
- ↑ EWDN (2013-08-30). "Russia's Zuckerberg launches Telegram, a new instant messenger service". Reuters [англійская]. Архівавана з арыгінала 28 January 2021. Праверана 2020-11-08.
- ↑ Meet Telegram, A Secure Messaging App From The Founders Of VK, Russia's Largest Social Network . TechCrunch (28 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 26 November 2015. Праверана 8 лістапада 2020.
- ↑ 'Nobody can block it': how the Telegram app fuels global protest . The Guardian (7 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 November 2020. Праверана 7 лістапада 2020.
- ↑ The Evolution of Telegram . Telegram. Архівавана з першакрыніцы 26 January 2021. Праверана 4 January 2021.
- ↑ Telegram запустил платную подписку Premium
- ↑ Most Popular Messaging Apps: Top Messaging Apps 2021 (англ.). respond.io. Праверана 17 кастрычніка 2023.
- ↑ Cheh, Samantha. Cambodia: Govt officials favor Telegram to protect communications (англ.) . Tech Wire Asia (11 жніўня 2017). Праверана 17 кастрычніка 2023.
- ↑ Telegram — самый популярный мессенджер в Беларуси для получения информации (руск.). BelRetail.by (2 лютага 2023). Праверана 16 лістапада 2023.
- 1 2 Телеграмма от Дурова// электроннае выданне «Vedomosti.ru»
- ↑ Дуров сменил юридическое лицо Telegram и запустил новое приложение для iOS Архівавана 24 верасня 2016.// электроннае выданне «vc.ru»
- ↑ В Telegram появилась возможность редактировать сообщения // электроннае выданне «Коммерсант.ru»
- ↑ В Telegram появились голосовые звонки//электроннае выданне «dev.by»
- ↑ Суд постановил заблокировать Telegram в России (руск.). ТАСС (13 красавіка 2018). Праверана 13 красавіка 2018.
- ↑ В Telegram официально появилась возможность выбрать белорусский язык Архівавана 7 лістапада 2020.
- ↑ Зроблены пераклад Telegram на беларускую мову // электроннае выданне «Наша Ніва»
- ↑ https://telegram.org/blog/voice-chats?ln=r
- ↑ Telegram Bot Platform // блог The Telegram Team
- ↑ Основатель WhatsApp обвинил Дурова в плагиате // электроннае выданне «Forbes.ru»
- ↑ A practical cryptanalis of the Telegram messaging protocol Архівавана 20 снежня 2016. // навуковая праца Jakob Bjerre
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Telegram
- Афіцыйны сайт
- API для Telegram
- Telegram ў сацыяльнай сетцы «Twitter»