Tatoeba | |
---|---|
URL | tatoeba.org |
Камерцыйны | Не |
Тып сайта | Агульнадасяжны шматмоўны анлайн-слоўнік сказаў |
Рэгістрацыя | Трэба толькі для рэдагавання |
Мова(-ы) | 333 мовы кантэнту (красавік 2019), 43 мовы інтэрфейсу, сярод якіх беларуская |
Уладальнік | Trang Ho, Allan Simon |
Аўтар | Trang Ho, Allan Simon |
Пачатак працы | 2006 |
Рэйтынг Alexa | 74 235[1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Tatoeba (Татоэба, ад яп. 例えば «напрыклад») — інтэрнэт-платформа для збору прыкладаў сказаў і іх перакладаў на мовы свету і існуючая ў яе рамках сістэма паралельных моўных корпусаў. З’яўляецца каштоўным рэсурсам для вывучэння замежных моваў і атрымання звестак аб рэальным функцыянаванні і сучасным стане канкрэтнай мовы. Функцыянаванне падобнае да праектаў Вікімедыя:
- матэрыял ліцэнзуецца пад свабоднымі ліцэнзіямі CC2 і СС0,
- матэрыял можа дадаваць кожны жадаючы,
- але апастэрыёры ўвесь кантэнт калектыўна мадэруецца супольнасцю носьбітаў (носьбіцтва моваў павінна сістэматычна адлюстроўвацца ў профілях карыстальнікаў), акрамя таго, дзеля павышэння якасці сказаў кожная фраза прывязваецца да адмысловага карыстальніка, адказнага за яе моўны «дабрабыт»;
- існуе кадыфікаваная сістэма правілаў, апісваючая пазіцыі праекта ў дачыненні да паходжання сказаў, згадвання вядомых асоб і ўдзельнікаў праекта і г.д.
Праект заснаваны ў 2006 годзе. У сакавіку 2019 года налічвае 333 моўныя раздзелы[2], сярод якіх ёсць рэдкія мовы (суахілі, мальтыйская і г.д.) і нават штучныя. Інтэрфейс даступны і па-беларуску.
У 2019 годзе агульная колькасць сказаў перавышае 7 мільёнаў, з іх у беларускай частцы больш за 8 тысяч. Да кожнага сказа можна дадаць аўдыёзапіс. Але гэтая працэдура няпростая, таму фонд аўдыё папаўняецца павольна.
Зноскі
- ↑ Alexa Internet — 1996. Праверана 1 снежня 2017.
- ↑