Tarpan Honker — польскі грузапасажырскі аўтамабіль падвышанай праходнасці (пазадарожнік), які выпускаўся з 1988 па 2016 год.
Гісторыя
Вытворчасць аўтамабіляў Tarpan Honker планавалася ў 1984 годзе, аднак яна была ажыццёўлена толькі ў 1988 годзе ў Познані на заводзе FSR. Мадыфікацыі:
- Tarpan Honker 4012 — дзесяцімесны хардтоп[1].
- Tarpan Honker 4022 — двухмесны пікап.
- Tarpan Honker 4032 са скарочанай колавай базай да 2210 мм.
З 1996 года аўтамабіль вырабляўся польскім падраздзяленнем Daewoo Motor Polska ў Любліне з перайначаным інтэр’ерам. Назва была зменена на Daewoo Honker 2324. Таксама планавалася вытворчасць мадэрнізаванай версіі Daewoo Honker II, аднак гэты праект быў прызнаны немэтазгодным, і тады пачата серыйная вытворчасць Daewoo Honker 2000 з перайначаным знешнім выглядам.
Пасля прызнання кампаніі Daewoo Motor Polska банкрутам у 2001 годзе вытворчасць аўтамабіляў Tarpan Honker[2] працягвалася да 2003 года на заводзе Andoria-Mot, затым у 2004—2007 гадах машыны вырабляліся на заводзе Intrall Polska[3]. Мадыфікацыі:
- Honker MAX — пазадарожнік.
- Honker Skorpion 3 — бронеаўтамабіль.
З 2009 года аўтамабілі вырабляліся на заводзе DZT Tymińscy[4]. Вытворчасць завяршылася ў 2016 годзе з-за прызнання кампаніі DZT Tymińscy банкрутам[5].
Продажы за 1992—2007
Год | Прададзена |
1992 | 450 |
1994 | 314 |
1995 | 288 |
1996 | 20 |
1997 | 155 |
1998 | 232 |
1999 | 350 |
2000 | 200 |
2001 | 40 |
2002 | 140 |
2003 | 278 |
2004 | 490 |
2005 | 177 |
2006 | 245 |
2007 | 35 |
Усяго — 3414 |
Эксплуатацыя
Аўтамабіль Tarpan Honker эксплуатаваўся ў Азербайджане, Іраку, Латвіі, Літве, Нігерыі, Польшчы і Украіне[6].
Галерэя
- Tarpan Honker у Іраку
- Honker Skorpion 3
- Мадэрнізаваны Tarpan Honker
Заўвагі
- ↑ Технические характеристики FSR Tarpan Honker 4012 TC (1988), 100 л.с., внедорожник, 3 дв., справочник по автомобилям FSR Tarpan Honker 4012 TC (1988), 100 л.с. автокаталог, каталог авто. . www.autonet.ru. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2020. Праверана 26 сакавіка 2022.
- ↑ Wayback Machine(недаступная спасылка). web.archive.org. Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2018. Праверана 26 сакавіка 2022.
- ↑ Polska sprzeda ukraińskiej armii Tarpany Honkery (польск.). forsal.pl (7 кастрычніка 2014). Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2017. Праверана 26 сакавіка 2022.
- ↑ Kolejny chętny na Honkera - motoryzacja (польск.). wnp.pl. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2021. Праверана 26 сакавіка 2022.
- ↑ Poland opens tenders for new light vehicles | Jane's 360(недаступная спасылка). archive.ph (19 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2017. Праверана 26 сакавіка 2022.
- ↑ Wyborcza.pl . lublin.wyborcza.pl. Праверана 26 сакавіка 2022.