tail — утыліта UNIX; друкуе некалькі (калі не ўказана іншае, то 10) апошніх радкоў з файла ці ўваходнага канала.

Сінтаксіс

tail [параметры] імя_файла

Ключ -n <колькасць радкоў> (ці проста -<колькасць радкоў>) дазваляе змяніць колькасць друкаваных радкоў:

tail -20 /var/log/messages

Каманда часта ужываецца ў якасці элемента канвеера апрацоўкі тэксту разнастайнымі ўтылітамі:

df | head -n 2 | tail -n 1 | column -t | cut -d" " -f1
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.