Зорка

На гэтай зорнай карце сузор’я Вадалея адзначана знаходжанне чырвонай ультрахалоднай карлікавай зоркі TRAPPIST-1. Нягледзячы на адносна невялікую адлегласць ад Зямлі, яна занадта слабая, каб яе было магчыма ўбачыць нават у невялікі тэлескоп.
Назіральныя даныя
(Эпоха J2000.0)
Тып адзіночная
Прамое ўзыходжанне 23гадз 06мін 29,28с
Схіленне  05 02
Адлегласць 39.5 ± 1.3 св. гадоў (12.1 ± 0.4 пк)[1]
Бачная зорная велічыня (V) 18,80[1]
Сузор’е Вадалей
Астраметрыя
Паралакс (π) 82,6 ± 2,6 mas
Характарыстыкі
Спектральны клас M8,0 ± 0,5[1]
Фізічныя характарыстыкі
Маса 0,08 ± 0,009[1] M
Радыус 0,114 ± 0,006[1] R
Узрост 500 млн[1] гадоў
Металічнасць [Fe/H] = +0,04 ± 0,08
Вярчэнне 1,40 ± 0,05[1] сутак

TRAPPIST-1 (2MASS J23062928-0502285)[3] — адзіночная зорка ў сузор’і Вадалея. Знаходзіцца на адлегласці 39,5 св. г. ад Сонца. У 2016 годзе была адкрыта планетная сістэма, якая складаецца з трох планет. 22 лютага 2017 года было абвешчана аб адкрыцці яшчэ чатырох планет, з іх 3 — знаходзяцца ў зоне, прыдатнай для жыцця[4][5][6].

Характарыстыкі

З’яўляецца чырвоным карлікам спектральнага класа M8 V[1]. Бачная зорная велічыня TRAPPIST-1 складае 18,8м, пры гэтым у інфрачырвоным святле яна значна ярчэй: у фільтры J яе бляск роўны 11,35m, K — 10,30m[2]. Радыус зоркі складае 0,114 радыуса Сонца, гэта значыць яна на 11 % больш Юпітэра. Пры гэтым яе маса роўная 0,08 масы Сонца, або амаль 84 масам Юпітэра[1]. Паверхневая тэмпература ацэньваецца ў 2550 Кельвінаў[1]. Яе свяцільнасць прыкладна ў 1900 разоў менш свяцільнасці Сонца[1]. Зорка валодае даволі высокім уласным рухам.

Адкрыццё

У маі 2016 года група астраномаў з Бельгіі і ЗША на чале з Мікаэлем Жыёнам (фр.: Michaël Gillon) абвясціла[7] аб адкрыцці планетнай сістэмы ў халоднага цьмянага чырвонага карліка 2MASS J23062928-0502285 з дапамогай рабатызаванага 0,6-метровага тэлескопа TRAPPIST (TRAnsiting Planets and PlanetesImals Small Telescope), размешчанага ў абсерваторыі ESO Ла-Сілья ў Чылі[8]. Вынікі даследавання былі апублікаваныя ў часопісе Nature[9]. Тры планеты былі выяўленыя транзітным метадам, таму па глыбіні зацьменняў быў вызначаны памер кожнай з планет.

Планетная сістэма

Сем адкрытых экзапланет сістэмы TRAPPIST-1 па памеры блізкія да памеру Зямлі[1]. Іх маса вымерана, і хутчэй за ўсё, планеты з’яўляюцца жалезна-каменнымі, як і планеты зямной групы ў Сонечнай сістэме. Перыяды абарачэння дзвюх унутраных планет вакол бацькоўскай зоркі адпаведна складаюць каля 1,51 і 2,42 сутак. Абедзве планеты, магчыма, з’яўляюцца гарачымі аналагамі Венеры[1]. Перыяд трэцяй планеты спачатку не быў вызначаны, і была выказана здагадка, што ён ляжыць у межах ад 4,6 да 72,8 сутак. Але 22 лютага, разам з адкрыццём іншых 4 планет, было ўстаноўлена, што яна абарочваецца за 4,049 сутак[10][11]. У населенай зоне знаходзяцца 3 з чатырох знойдзеных планет: e, f і g.

Галерэя

Галактычная даўгата 69.7127 (у правай частцы малюнка), галактычная шырата −56.6446 (у ніжняй частцы малюнка), адлегласць 39.5 св гадоў (побач з чацвёртай акружнасцю)

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 Temperature Eart-sizes planets transiting a nearby ultracool dwarf star, http://www.eso.org/public/russia/ Архівавана 24 лютага 2017..
  2. 1 2 2MASS J23062928-0502285. SIMBAD. Centre de Données astronomiques de Strasbourg.
  3. 2MASS J23062928-0502285. simbad.u-strasbg.fr. Праверана 4 мая 2016.
  4. NASA Announces a Single Star Is Home to Earthlike Planets. Time. Праверана 22 лютага 2017.
  5. Chang, Kenneth (2017-02-22). "7 Earth-Size Planets Identified in Orbit Around a Dwarf Star". The New York Times. 0362-4331. Праверана 2017-02-22.
  6. Koren, Marina. "Seven Earth-Like Planets Have Been Spotted Around a Nearby Star". The Atlantic [амерыканская англійская]. Праверана 2017-02-22.
  7. У близкого ультра-холодного карлика найдены три потенциально обитаемых планеты Архівавана 24 лютага 2017., http://www.eso.org/public/russia/ Архівавана 24 лютага 2017..
  8. Welcome to the TRAPPIST telescope network Архівавана 5 мая 2016., http://www.eso.org/public/russia/teles-instr/lasilla/trappist/ Архівавана 25 лютага 2017..
  9. Temperate Earth-sized planets transiting a nearby ultracool dwarf star, http://www.nature.com/news/index.html.
  10. Seven temperate terrestrial planets around the nearby ultracool dwarf star TRAPPIST-1(англ.). — 2017-02-23. — В. 7642. — Т. 542. — С. 456–460. — ISSN 0028-0836. — DOI:10.1038/nature21360
  11. Planet TRAPPIST-1 d. exoplanet.eu.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.