TOGG | |
---|---|
![]() | |
Тып | Anonim Şirket[d] |
Заснаванне | 25 чэрвеня 2018 |
Размяшчэнне | |
Галіна | аўтамабільная прамысловасць |
Прадукцыя | Togg T10X[d], Togg T10F[d] і Togg T8CX[d] |
Сайт | togg.com.tr (тур.) |
TOGG (Türkiye'nin Otomobili Girişim Grubu A.Ş.) — турэцкая кампанія, якая займаецца вытворчасцю электрамабіляў. Заснавана ў 2018 годзе. Базуецца ў Гебзе.
Гісторыя
У 2011 годзе прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган ініцыяваў стварэнне новага нацыянальнага брэнда легкавых аўтамабіляў. У лістападзе 2017 года было абвешчана пра запуск брэнда TOGG. Быў утвораны кансорцыум, у які ўвайшлі Anadolu Group, BMC, Kök Group, Turkcell, Zorlu Holding і Саюз гандлёвых палат і таварных біржаў Турцыі (TOBB).
27 снежня 2019 года ў штаб-кватэры кампаніі ў Гебзе адбылася афіцыйная прэзентацыя першых двух аўтамабіляў маркі. Быў прадэманстраваны дызайн электрычных кампактнага пазадарожніка і кампактнага седана, распрацаваных італьянскай студыяй Pininfarina[1][2].
Будаўніцтва вытворчых аб’ектаў пачалося ў сярэдзіне 2020 года. Завод размешчаны на плошчы 1,2 млн м² у раёне Гемлік у Бурсе. Як партнёр па пастаўцы літый-іонных акумулятараў абрана кампанія Farasis.
У чэрвені 2021 года аплачаны капітал кампаніі быў павялічаны са 150 млн. да 996,7 млн. турэцкіх лір. Kök не ўдзельнічала ў павелічэнні капіталу і пакінула праект. Яе доля акцый была размеркавана між іншымі ўдзельнікамі кансорцыума[3].
29 кастрычніка 2022 года адбылася цырымонія запуску вытворчасці, прымеркаваная да 99-й гадавіны Турэцкай Рэспублікі[4].
Зноскі
- ↑ "Turkey presents prototypes in $3.7 billion car project" [англійская]. europe.autonews.com. 2019-12-28. Праверана 2022-11-25.
- ↑ "TOGG C-SUV Prototype Previews Turkey's First Home-Grown Automobile" [англійская]. motor1.com. 2019-12-27. Праверана 2022-11-25.
- ↑ "TOGG raises its capital" [англійская]. trmonitor.net. 2021-06-21. Праверана 2022-11-29.
- ↑ "President Erdoğan inaugurates plant for Türkiye's 1st national car" [англійская]. dailysabah.com. 2022-10-29. Праверана 2022-11-25.
Спасылкі
- Афіцыйны вэб-сайт (англ.)