Vampyroteuthis infernalis Chun, 1903.
Сінаніміка гэтага таксона складаецца з дзесяці назваў:
Cirroteuthis macrope Berry, 1911
Vampyroteuthis macrope Berry, 1911
Melanoteuthis lucens Joubin, 1912
Watasella nigra Sasaki, 1920
Danateuthis schmidti Joubin, 1929
Hansenoteuthis lucens Joubin, 1929
Melanoteuthis schmidti Joubin, 1929
Melanoteuthis beebei Robson, 1929
Retroteuthis pacifica Joubin, 1929
Melanoteuthis anderseni Joubin, 1931

Сіно́німы ў біялагічнай таксанаміі — дзве ці больш назвы, якія ставяцца да аднаго і таго ж біялагічнага таксону.

Карл Ліней з 1753 года, калі выйшла першае выданне яго кнігі Species plantarum (лац.) («Віды раслін»), і ў наступныя гады даў назвы прыкладна для васьмі тысяч відаў; значная частка гэтых назваў без змены прызнаюцца і ў цяперашні час [1]. Між тым падзел на таксоны і назвы таксонаў не абсалютныя. Сістэмы назваў перыядычна перабудоўваюцца ў адпаведнасці са зменлівымі навуковымі ўяўленнямі. Гэтым і тлумачыцца вялікая колькасць сінонімаў — другасных назваў ужо вядомых таксонаў. Лік гэтых сінонімаў расце да нашых дзён, прычым для некаторых відаў прыводзяцца ўжо дзясяткі сінонімаў.

Прынцыпы наменклатурных кодэксаў

Да канца XIX стагоддзя сінонімаў назапасілася столькі, што яны сталі сур'ёзным клопатам для сістэматыкі. Сродкам пазбавіцца ад бязладзіцы стала ўжыванне Міжнародных кодэксаў батанічнай (або заалагічнай, бактэрыялагічнай) наменклатуры, якія зацвярджаюцца на міжнародных кангрэсах па адпаведнай спецыяльнасці. Гэтыя кодэксы маюць сілу, параўнальную з юрыдычнай (хоць ніякіх пакаранняў за парушэнне палажэнняў Кодэкса не прадугледжана), у той вобласці, якая тычыцца назваў арганізмаў [1]. У любога наменклатурнага кодэкса тры асноўных прынцыпы: прынцып прыярытэту, прынцып наменклатурнага тыпу і прынцып сапраўднага апублікавання назвы.

Прынцып прыярытэту азначае, што толькі адзін з усіх сінонімаў можа быць назвай, пад якой дадзены таксон павінен быць вядомы. Звычайна гэта той сінонім, які быў апублікаваны раней за іншых.

Прынцып наменклатурнага тыпу складаецца ў тым, што любая назва павінна быць заснавана на калекцыйным узоры (у раслін і жывёл) ​​або на культуры мікраарганізму. Такім чынам, калі нейкі сістэматык захоча падзяліць дадзены від на два віды, старую назву трэба захаваць за тым відам, да якога належыць тыпавы асобнік. Напрыклад, калі падзяляць лінееўскі від Plantago major L. Трыпутнік вялікі на два: с 6—12 семачкамі ў каробачцы і з 13—30 семачкамі ў каробачцы, то трэба даведацца, колькі семачак у каробачках у трыпутніка ў тыпавым асобніку (ён захоўваецца ў Лінееўскім гербарыі Брытанскага музея у Лондане). Выкажам здагадку (так яно і ёсць), што колькасць насення ў тыпавой расліны адпавядае першаму віду. Тады першы від павінен называцца Plantago major L. — Трыпутнік вялікі, а другі — Plantago uliginosa F.W.Schmidt[1].

Прынцып сапраўднага апублікавання назвы складаецца ў тым, што аўтар назвы павінен пры апублікаванні паклапаціцца аб тым, каб усе зацікаўленыя асобы маглі прачытаць і зразумець яго публікацыю. Да сапраўднага апублікавання любыя назвы ніякай навуковай каштоўнасці не маюць і не разглядаюцца. Пры гэтым усе кодэксы наменклатуры лічаць, што законнай назвай любога таксону можа быць толькі яго лацінская назва (выключэннем з'яўляюцца толькі відавыя назвы вірусаў). Традыцыя даваць біялагічным таксонам лацінскія назвы ўзыходзіць да Сярэднявечча, калі латынь была міжнароднай мовай навукоўцаў ўсёй Еўропы. На гэтай мове пісаліся усе навуковыя трактаты, мелі зносіны паміж сабой навукоўцы з розных краін [1].

Тэрміналогія

  • Сукупнасць усіх назваў, якія могуць быць ужытыя да таксонаў, за выключэннем назвы, пад якой дадзены таксон павінен быць вядомы, называецца сінанімікай. Часцей пад словам «сінонім» маюць на ўвазе не любы з двух або большай колькасці назваў дадзенага таксону, а толькі такая назва, якая ўваходзіць у сінаніміку дадзенага таксону.
  • Існаванне двух або большай колькасці назваў, якія адносяцца да аднаго таксонаў, называецца сінанімічнасцю, ці сінаніміяй.
  • Той з двух сінонімаў, які быў апублікаваны раней, называецца старэйшым сінонімам.
  • Той з двух сінонімаў, які быў апублікаваны пазней, называецца малодшым сінонімам.
  • Сінонімы, заснаваныя на адным і тым жа наменклатурным тыпе, называюцца ў батаніцы гаматыпнымі сінонімамі ці наменклатурнымі сінонімамі; у заалогіі і бактэрыялогіі — аб'ектыўнымі сінонімамі. Іншыя назвы такіх сінонімаў — абсалютныя сінонімы , аблігатныя сінонімы. Сінанімія такіх сінонімаў не з'яўляецца прадметам таксанамічнага вывучэння.
  • Сінонімы, заснаваныя на розных наменклатурных тыпах, у батаніцы называюцца гетэратыпнымі сінонімамі ці таксанамічнымі сінонімамі; у заалогіі і бактэрыялогіі — суб'ектыўнымі сінонімамі. Такія назвы з'яўляюцца сінонімамі толькі пастолькі, паколькі адпаведныя ім наменклатурныя тыпы лічацца прыналежнымі да аднаго таксонаў.
  • Альтэрнатыўныя назвы (лац.: nomina alternativa) — дзве ці некалькі назваў, якія публікуюцца адначасова адным і тым жа аўтарам (аўтарамі) для аднаго і таго ж таксону. Ні адна з альтэрнатыўных назваў, апублікаваных пасля 1 студзеня 1953 г., не лiчыцца сапраўды апублікаванай, усе яны адпрэчваюцца [2].

Пазначэнні

  • Тыя назвы, якія адносяцца да сінанімікі, звычайна адлучаюцца ад назвы, пад якой дадзены таксон павінен быць вядомы, скарачэннем syn. (Скарочана ад лац.: synonymum) або (рэдка), у беларускамоўнай літаратуры, — скарачэннем сін.; нярэдка гэтыя скарачэнні і наступныя за ім назвы дадаткова змяшчаюць у квадратныя дужкі.
Прыклад.
Petasites spurius [syn. Tussilago spuria]

Прычыны ўзнікнення сінанімікі

Узнікненне назваў, якія затым пераводзяцца ў сінаніміку, адбываецца звычайна па наступных прычынах:

  • Адсутнасць дасведчанасці аб раней апублікаванай назве дадзенага таксону.
  • Змена рангу таксону (напрыклад, калі ранг таксону, апісанага як від, будуць паніжаны да інфравідавага, відавая назва гэтага таксону пяройдзе ў сінаніміку).

Сінонімы і базіёнімы

Тая назва, якая адносіцца да сінанімікі дадзенага таксону, на якой заснавана правільная (якая лічыцца ў сапраўдны момант часу правільнай) назва таксонаў, у батаніцы называецца базіёнімам гэтага таксону.

Напрыклад, сінаніміка Часночніцы чаранковай — Alliaria petiolata (M. Bieb.) Cavara & Grande — уключае чатыры назвы, з якіх базіёнімам з'яўляецца Arabis petiolata:

  • Alliaria officinalis Andrz. ex M. Bieb.
  • Arabis petiolata M. Bieb. (basionym)
  • Erysimum alliaria L.
  • Sisymbrium alliaria (L. Scop.)

У той жа час базіёнім правільнай назвы таксону не заўсёды ўваходзіць у сінаніміку дадзенага таксону. Напрыклад, базіёнімам назвы роду Jacobaea Mill. з'яўляецца відавая назва Senecio jacobaea L., якая ўваходзіць у сінаніміку віду Jacobaea vulgaris Gaertn..

Зноскі

Літаратура

  • Международный кодекс ботанической номенклатуры (Венский кодекс), принятый Семнадцатым международным ботаническим конгрессом, Вена, Австрия, июль 2005 г. / Пер. с англійскай Т. В. Егоровой и др. Ответственный редактор Н. Н. Цвелёв. М.; СПб.: Товарищество научных изданий КМК, 2009. — 282 с. 800 экз. — ISBN 978-5-87317-588-8. — УДК 58(083.7)
  • Алексеев Е. Б., Губанов И. А., Тихомиров В. Н. Ботаническая номенклатура. М.: Изд-во МГУ, 1989. — 168 с. 8 300 экз. — ISBN 5-211-00419-1. — УДК 582.57.06
  • Джеффри Ч. Биологическая номенклатура = Charles Jeffrey. Biological Nomenclature. Second edition / Пер. с англ. М.: Мир, 1980. — С. 55—58. — 120 с. 15 000 экз. — УДК 574:001.4
  • Шипунов А. Б. Основы теории систематики. М.: Книжный дом «Университет», 1999. — 56 с.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.