Strongyloides stercoralis | |||||||||||||||||||||||||||
Strongyloides stercoralis, фарбаванне ёдам | |||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||
Strongyloides stercoralis Bavay, 1876 | |||||||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||||||
Anguillula stercoralis Bavay, 1876
| |||||||||||||||||||||||||||
|
Strongyloides stercoralis — від паразітычных круглых чарвей з сямейства Strongyloididae, які выклікае ў чалавека странгілаідоз. Распаўсюджаны ў краінах пераважна з трапічным і субтрапічным кліматам, ва ўмераным поясе рэгіструюцца рэдкія выпадкі заражэння (Закаўказзе, Малдова, Украіна, паўднёвыя рэгіёны Расіі, Беларусь[1]).
Чарвяк валодае складаным і унікальным для нематод цыклам развіцця (упершыню апісаны Рудольфам Лейкартам у 1882 годзе), які складаецца з двух пакаленняў — свабодна жывучага (рабдытыформныя лічынкі) і паразітычнага (філярыяпадобныя лічынкі) — з трыма фазамі развіцця: дарослая асобіна, рабдытыформная лічынка, філярыяпадобныя лічынка. Свабодна жывучыя чарвякі могуць пераходзіць на паразітычны спосаб жыцця ў залежнасці ад умоў навакольнага асяроддзя.
Будова
Самка паразітычнага пакалення мае ніткападобную форму, памерам 2,2 × 0,04 мм і звужанае да галаўнога канца цела. Самцы маюць даўжыню каля 0,7 мм. Ротавая адтуліна акружана невялікімі губамі. У самцоў хваставы канец канічна завостраны і загнуты на брушны бок.
Жыццёвы цыкл
Месца паразітавання ў арганізме чалавека — дванаццаціперсная кішка і верхнія аддзелы худой кішкі. Самцы гінуць адразу пасля капуляцыі і выдаляюцца са спаражненнямі. Від паразітуе толькі ў чалавека. Геагельмінт. Інвазійныя філярыяпадобныя лічынкі пранікаюць праз скуру, радзей праглытваюцца з ежай. Яны трапляюць у крывяносныя сасуды і з токам крыві заносяцца ў сэрца, а затым у лёгкія. Ужо ў альвеолах частка лічынак пераўтвараецца ў палаваспелыя формы. З дыхальных шляхоў паразіты трапляюць у рот і заглынаюцца, пасля чаго паразітуюць у тонкай і дванаццаціперснай кішках. Апладненне адбываецца ў бронхах, трахеях або кішках.
Аплодненыя самкі адкладаюць яйцы, з якіх у кішках чалавека выходзяць рабдытыдныя лічынкі. З фекаліямі яны выкідваюцца вонкі. У знешнім асяроддзі рабдытыдныялічынкі харчуюцца раскладальнымі рэчывамі, ліняюць, ператвараюцца ў філярыяпадобныя, дасягаюць інвазійнай сталасці. Акрамя гэтага шляху развіцця ў дадзенага віду магчымыя яшчэ два:
- частка лічынак у глебе ператвараецца ў самцоў і самак свабоднажывучага пакалення, якое харчуецца арганічнымі рэчывамі. Свабоднажывучыя самкі апладняюцца, адкладаюць яйцы, з якіх выходзяць рабдытыдныя лічынкі. У залежнасці ад умоў асяроддзя лічынкі могуць ператварацца або ў палаваспелыя формы наступнай генерацыі або ў філярыяпадобных лічынак, здольных заразіць чалавека;
- рабдытыдныя лічынкі могуць затрымацца ў кішках і пасля лінькі пераходзяць у філярыяпадобную стадыю, якая, не выходзячы з арганізма чалавека, праходзіць увесь цыкл развіцця ў яго органах.
Зноскі
- ↑ Скрипова, Л. В. Случай стронгилоидоза в Беларуси / Л. В. Скрипова, Л. Н. Штейн, А. Г. Рудовая // Здравоохранение Беларуси. — 1992. — № 12. — С. 50 — 51
Літаратура
- Ющук Н. Д., Венгеров Ю. Я. Лекции по инфекционным болезням, в двух томах. — изд. 2-е, перераб. и доп.. — Москва: ВУНМЦ, 1999. — Т. 2. — С. 404—405. — 433 с. — ISBN 5-89004-070-7.
- Чистенко Г. Н. Гельминты и их роль в патологии человека / Г. Н. Чистенко // Медицинские новости. — 1996. — № 2. — С. 20 — 25