SpaceX
Тып дэлаверская карпарацыя[d][1]
Заснаванне 14 сакавіка 2002[2]
Заснавальнікі Ілан Маск
Размяшчэнне
Галіна самалётабудаўнічае прадпрыемства[d] і space industry[d]
Прадукцыя autonomous spaceport drone ship[d], Draco[d], Dragon[d], Falcon[d], Kestrel[d], Merlin[d], Octagrabber[d][3], Raptor[d], Starhopper[d] і SuperDraco[d]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 12 000 чал. (красавік 2022)
Сайт spacex.com (англ.)

Space Exploration Technologies Corporation (SpaceX) — амерыканская кампанія, вытворца касмічнай тэхнікі са штаб-кватэрай у горадзе Хотарн, Каліфорнія, ЗША.

Заснавана ў 2002 годзе ранейшым уладальнікам PayPal і CEO Tesla Motors Іланам Маскам з мэтай скараціць выдаткі на палёты ў космас, адкрываючы шлях да каланізацыі Марса. Кампанія распрацавала ракеты-носьбіты Falcon 1 і Falcon 9, з самага пачатку маючы на ​​мэце зрабіць іх шматразовымі, і касмічны карабель Dragon (выводзіцца на арбіту Falcon 9), прызначаны для папаўнення запасаў на Міжнароднай касмічнай станцыі. Пасажырская версія карабля Dragon V2 для транспарціроўкі астранаўтаў на МКС знаходзіцца ў фінальнай фазе распрацоўкі. З 2015 года ўдзельнічае таксама ў рэалізацыі праекта вакуумнага цягніка Hyperloop.

З мэтай кантролю над якасцю і коштам, распрацоўка, вытворчасць і тэставанне большасці кампанентаў прадукцыі праводзіцца з апорай на ўнутраныя рэсурсы, уключаючы ракетныя рухавікі Merlin, Kestrel, Draco і SuperDraco, якія выкарыстоўваюцца на ракетах-носьбітах Falcon і карабле Dragon. Гэта дазваляе SpaceX прапаноўваць самыя нізкія цэны на рынку, а таксама прыкметна зніжае час вытворчасці.

Асноўныя дасягненні

Да самых прыкметных дасягненняў SpaceX адносяцца:

  • Ракета-носьбіт з вадкаснымі рухавікамі (Falcon 1), якая 28 верасня 2008 года вывела карысную нагрузку на калязямную арбіту.[4][5]
  • Касмічны карабель (Dragon), паспяхова запушчаны, выведзены на арбіту і вернуты на Зямлю 8 снежня 2010 года[6]; першы прыватны карабель, прыстыкаваны да МКС — 25 мая 2012 года.[7]
  • Запуск спадарожніка (SES-8) на геастацыянарную арбіту — 3 снежня 2013.[8]
  • Першая ў гісторыі[9] пасадка першай ступені на Зямлю пасля арбітальнага запуска ракеты-носьбіта Falcon 9 — 22 снежня 2015 года.[10][11][12][13]
  • Першая паспяховая пасадка першай ступені ракеты-носьбіта Falcon 9 на марскую платформу Autonomous Spaceport Drone Ship — 8 красавіка 2016 года.[14]
  • Кампанія SpaceX у супрацоўніцтве з NASA адправіла на МКС двух амерыканскіх астранаўтаў на караблі Crew Dragon. Упершыню на МКС людзі адправіліся на транспарце прыватнай кампаніі — 30 мая 2020[15].

Зноскі

  1. https://opencorporates.com/companies/us_de/3500808
  2. https://www.spacex.com/about
  3. https://spacexfleet.com/Octagrabber Праверана 5 кастрычніка 2021.
  4. Falcon 1 Flight 4 Mission Summary In Pictures (англ.). spacex.com. Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2009.
  5. Sweet success at last for Falcon 1 rocket (англ.). spaceflightnow.com (28 верасня 2008).
  6. Musk 'optimistic' next Dragon flight will visit space station (англ.). spaceflightnow.com (9 снежня 2010).
  7. Kremer, Ken (2012 -05-25). "Dragon Grappled and Berthed for History Making Docking at Station". universetoday.com [англійская]. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  8. SES-8 Launch Updates (англ.)(недаступная спасылка). spaceflight101.net. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
  9. Falcon 9 увайшоў у гісторыю за гадзіну, kommersant.ru, 22 снежня 2015 г.
  10. A Day to Remember - SpaceX Falcon 9 achieves first Booster Return to Onshore Landing (англ.). spaceflight101.com (22 снежня 2015).
  11. "The Falcon 9 first stage landing is confirmed. Second stage continuing nominally" [англійская]. 2015/12/22. {{cite news}}: |first= не мае |last= (даведка); Невядомы параметр |Work= ігнараваны (прапануецца |work=) (даведка); Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  12. Musk, Elon (2015/12/22). "Falcon 9 standing on LZ-1 at Cape Canaveral". twitter.com [англійская]. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  13. "Шматразовая ступень Falcon 9 упершыню ў гісторыі паспяхова вярнулася на Зямлю". Сайт навін «Лента.Ру». 22 снежня 2015. Праверана 2015-12-25.
  14. SpaceX. The 1st stage of the Falcon 9 just landed on our Of Course I Still Love You droneship. Dragon in good orbit (англ.). twitter.com (8 красавіка 2016).
  15. nashaniva.by

Спасылкі

Афіцыйны сайт SpaceX

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.