Sony Music Entertainment (ці проста Sony Music) — другая па велічыні ў свеце гуказапісная кампанія. Уваходзіць у т.зв. «Вялікую чацвёрку». Належыць Sony, кантралюецца Sony Corporation of America. Кампанія аб'ядноўвае больш 200 лэйблаў, мае прадстаўніцтвы ў 44 краінах. Дзейнасць Sony Music ахоплівае практычна ўсе бакі шоу-бізнесу і ўключае наступныя кірункі: лічбавыя і фізічныя продажы музычнага кантэнту, сінхранізацыю музыкі для фільмаў, рэкламы і ТБ, арганізацыю канцэртаў і продаж іміджу артыстаў для рэкламнага выкарыстання.
Кампанія сёння
Кампанія аб’ядноўвае больш 200 лэйблаў, шматлікія з якіх сталі легендарнымі за доўгі час сваёй паспяховай працы — гэта Columbia, RCA, Arista, Epic і іншыя.
Sony Music стала родным домам для знакамітых артыстаў XX стагоддзя: Элвіса Прэслі, Майкла Джэксана, AC/DC, Boney M., Eruption, Milli Vanilli, Адрыяна Чэлентана, Майлза Дэвіса, Боба Дылана, Барбары Стрэйзанд, Селін Дыён, Озі Осбарна і мноства іншых. Сёння сітуацыя не змянілася, з Sony Music працуюць Брытні Спірс, Беёнсэ, Аліша Кіз, Леона Люіс, Дайда, Пінк, Шакіра, Jedward, Mafia Honey і інш.
Зноскі
- ↑ Sony Music: кампанія
- 1 2 https://www.sony.net/SonyInfo/IR/library/FY2017_20F_PDF.pdf
- ↑ Sony Music Entertainment company profile (англ.)
- 1 2 3 (unspecified title) Праверана 20 лютага 2019.
Спасылкі
- Sony Music — Outline of Principal Operations Архівавана 7 ліпеня 2012. (англ.)
- Канал Sony Music у YouTube