Samsung Internet | |
---|---|
Тып | браўзер |
Распрацоўшчык | Samsung Electronics |
Аперацыйная сістэма | Android, Tizen |
Апошняя версія |
|
Сайт | Афіцыйны сайт (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Samsung Internet — мабільны вэб-браўзер для смартфонаў і планшэтаў, распрацаваны кампаніяй Samsung Electronics на аснове праекта з адкрытым зыходным кодам Chromium. Samsung Internet прадусталяваны на прыладах Samsung Galaxy. З 2015 года ён даступны для спампоўкі з Google Play, таксама магчымае выкарыстанне для разумных гадзіннікаў на базе аперацыйнай сістэмы Tizen праз Samsung Galaxy Store. Паводле ацэнак Samsung, у 2016 годзе ў браўзера было каля 400 мільёнаў актыўных карыстальнікаў штомесяц. Па дадзеных StatCounter, у студзені 2023 г. яго доля на рынку складала каля 5 %.[2]
Samsung Internet замяніў стандартны браўзер Android на прыладах Samsung Galaxy у 2012 годзе. Прыкладна ў пачатку 2013 года было вырашана заснаваць браўзер на Chromium, і першая версія на базе Chromium была ўсталявана ў Samsung S4 у тым жа годзе.
Большасць адрозненняў ад кода Chromium былі ўведзены для падтрымкі спецыяльнага абсталявання Samsung, напрыклад Gear VR і біяметрычных датчыкаў.[3]
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ 23.0.0.47; Oct 19, 2023 — 2023. Праверана 5 лістапада 2023.
- ↑ Mobile Browser Market Share Worldwide (англ.). StatCounter. Праверана 5 лютага 2022.
- ↑ Overview for Gear VR (англ.). Samsung Developers. Праверана 5 лютага 2023.