S/2011 J 1 — нерэгулярны знешні спадарожнік Юпітэра.
Гісторыя адкрыцця
S/2011 J 1 быў адкрыты 27 верасня 2011 года Скотам Шэпардам пры дапамозе 6,5-метровага тэлескопа Магелана-Баадэ ў абсерваторыі Лас-Кампанас. Паведамленне пра адкрыццё зроблена 29 студзеня 2012.
Арбіта
S/2011 J 1 здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 20.101.000 км за 580,7 дня. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,296. Нахіл арбіты да лакальнай плоскасці Лапласа 162,8 °, гэта значыць з'яўляецца рэтраграднай. Арбітальныя параметры не дазваляюць аднесці S/2011 J 1 ні да якой з вядомых груп спадарожнікаў Юпітэра: ён мае нахіл, уласцівы групе Кармэ, а вялікую паўвось - тыповую для групы Ананке.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.