S/2003 J 5 — нерэгулярны спадарожнік Юпітэра.
Адкрыццё
Быў знойдзены 6 лютага 2003 г. групай астраномаў з Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда. Спадарожнік не атрымаў пакуль афіцыйную назву.
Арбіта
S/2003 J 5 здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 23.495.000 км за 738 дзён, 17 гадзін і 31 хвіліну. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,2478. Нахіл рэтраграднай арбіты 165,247 °. Належыць да групы Кармэ.
Фізічныя характарыстыкі
Дыяметр S/2003 J 5 складае каля 4 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³, бо спадарожнік складаецца, верагодна, з пераважна сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня +22,4 m.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.