S/2003 J 18 — натуральны спадарожнік Юпітэра.
Адкрыццё
Быў знойдзены 6 лютага 2003 г. групай астраномаў з Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Брэта Глэдмана. Спадарожнік не атрымаў пакуль афіцыйную назву.
Арбіта
S/2003 J 18 здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 20.426.000 км за 596,58 дзён. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,060. Нахіл рэтраграднай арбіты да лакальнай плоскасці Лапласа 145,9 °. Належыць да групы Ананке.
Фізічныя характарыстыкі
Дыяметр S/2003 J 18 складае каля 2 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³, бо спадарожнік складаецца, верагодна, з пераважна сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня +23,4 m.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.