Rouble Zone | |
---|---|
Жанры | рок-музыка і блюз |
Гады | 1995–1997, 2000 |
Краіны | |
Мова песень | англійская |
Лэйбл | «Dar Veter Records» |
Склад |
Алег «Джагер» Мінакоў Аляксандр «Газіз» Газізаў Аляксандр Пурус Аляксандр Віслаўскі Анатоль Горбач |
Іншыя праекты |
«Сябры», «Крама», гурт Уладзіміра Ухцінскага, «Mojo Blues», «НЕО», «Песняры» п/к І. Свечкіна |
roublezone.by (руск.) |
«Rouble Zone» — беларускі рок-гурт, заснаваны Алегам «Джагерам» Мінаковым у Барысаве. Рэпертуар складаўся з англамоўных песень у асноўным на тэксты Аляксея Казлоўскага[1]. Уладальнік рок-кароны ’95.[2]
Гісторыя
Гурт з’явіўся ў 1995 годзе і меў сур’ёзны поспех на беларускай рок-сцэне. Лідар гурта Алег Мінакоў ніколі не здымаў капялюш і цёмныя акуляры, спяваў выключна на англійскай мове голасам падобным на Джо Кокера, а жэстыкуляваў, як Мік Джагер. Гурт часта паказвалі па беларускім тэлебачанні. У 1996 годзе гурт атрымаў на «Рок-каранацыі» тры «Рок-кароны», у тым ліку і «Галоўную».
У 1997 годзе гурт прыпыняе існаванне праз ад’езд франтмена за мяжу[3]. У 2000 годзе робіцца спроба аднаўлення гурта пад кіраўніцтвам Аляксандра «Газіза» Газізава, але яна ў асноўным абмежавалася выступам на «Рок-каранацыі»[4].
Песні гурта, запісаныя ў сярэдзіне 1990-х гадоў, рэгулярна гучаць у эфірах беларускіх радыёстанцый. Сярод найбольш вядомых: «Go Never Give Up», «Wild Woman», «Day Without Youl Love», «Put Your Money»[5].
Дыскаграфія
Альбомы
- 1996 — «Put Your Money… Now!» («Dar Veter Records»)
Удзельнікі
|
|
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі 2008, pp. 258.
- ↑ Чернухо, Александр (14/11/2013). "Rouble Zone выпустили клип на новую песню (+видео)" [руская]. Experty.by. Архівавана з арыгінала 10 студзеня 2019. Праверана 2021-08-30.
{{cite news}}
: Невядомы параметр|deadurl=
ігнараваны (прапануецца|url-status=
) (даведка); Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр:|coauthors=
(даведка) - ↑ Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі 2008, pp. 258.
- ↑ Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі 2008, pp. 258.
- ↑ Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі 2008, pp. 258.
Літаратура
- Д.П. «ROUBLE ZONE» // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 258. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- roublezone.by — афіцыйны сайт «Rouble Zone»