Рабдытыды | |||||||||||||||||||||
Caenorhabditis elegans | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Rhabditida Chitwood, 1933 | |||||||||||||||||||||
|
Рабдыты́ды (Rhabditida) — атрад круглых чарвей.
Апісанне
Цела даўжынёй ад некалькіх мікраметраў да некалькіх сантыметраў, цыліндрычнае, верацёна-, ніткападобнае, укрытае кутыкулай. Самцы маюць развітыя або рудыментальныя бурсальныя крылы. Кішэчнік — прамая трубка, нервовая сістэма — каляглотачнае кальцо і нервовыя ствалы, выдзяляльная сістэма мае выгляд двух унутрыклетачных каналаў.
Пашырэнне
Пашыраны па ўсім зямным шары. На Беларусі больш за 100 відаў, найбольш адзначаюцца дыктыякаўліды (Dictyocaulidae), метастрангіліды (Metastrongylidae), протастрангіліды (Protostrongylidae), трыхастрангіліды (Trichostrongylidae). Многія з іх узбуджальнікі рабдытыдозаў — глісных хвароб амфібій, паўзуноў, птушак, млекакормячых жывёл і чалавека (канчатковыя гаспадары). Тыя, што жывуць свабодна, насяляюць глебу, прэсныя вадаёмы.
Асаблівасці біялогіі
Большасць раздзельнаполыя. Адкладваюць яйцы, ёсць жывародныя. Развіццё монаксеннае (з адным гаспадаром), радзей гетэраксеннае (са зменай паразітных пакаленняў і тых, што жывуць свабодна).
Гл. таксама
Літаратура
- Зянькоў А. У. Рабдытыды // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.