Рэтравірусы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Retroviridae

Падсямействы
  • Orthoretrovirinae
  • Spumaretrovirinae
Група паводле Балтымара

VI: алРНК-АТ-вірусы


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  11632
EOL  8053

Рэтраві́русы (лац.: retro  — наадварот, virus — хворатворная слізь, атрута) — сямейства вірусаў, якія маюць у сваім геноме РНК замест ДНК. Рэтравірусы меюць такую назву, бо ў адрозненне ад усіх клетак ператвараюць РНК у ДНК, але ніколі наадварот. У рэтравірусаў ёсць два ланцугі РНК, якія яны канвертуюць у двухланцужковую ДНК. Затым яны пераносяць гэтую двухланцужковую ДНК у клеткавае ядро ​​і ўкараняюць яе ў геном з дапамогай фермента інтэгразы. Такім чынам, геном рэтравіруса становіцца часткай геному гаспадара і клетка ніколі ўжо не зможа ад яго пазбавіцца. Адзіны спосаб пазбавіцца ад рэтравіруса — забіць клетку[2].

Рэтравірусы здольныя пераскокваць з віда на від. Гэта і з’яўляецца іх адметнай рысай. На працягу 450 мільёнаў гадоў эвалюцыі рэтравірусы пераскоквалі з аднаго віду на іншы, што прывяло да «эфекту Чорнай Каралевы». Калі вірус патагенны, ён інфікуе від і аказвае на яго ціск адбору. Многія з гэтага віду будуць забітыя вірусам. Гэта прывядзе да ціску адбору, мэта якога — стаць неадчувальным да гэтай інфекцыі ці віруса[2].

Нягледзячы на ​​тое, што рэтравірусы маюць розныя падсямействы, яны маюць тры асноўных рода:

  • анкарэтравірусы — здольныя выклікаць рак у некаторых відаў;
  • ленцівірусы — здольныя выклікаць цяжкі імунадэфіцыт і смерць у людзей і іншых жывёл;
  • спумавірусы — дабраякасныя вірусы, не звязаныя ні з якімі хваробамі ў людзей або жывёл.

Зноскі

  1. Таксанамія вірусаў на сайце Міжнароднага камітэта па таксанаміі вірусаў (ICTV).
  2. 1 2 https://postnauka.ru/video/79476
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.