Reformation | |
---|---|
URL | reform.by |
Камерцыйны | Так |
Тып сайта | навіновы |
Мова(-ы) | Руская |
Размяшчэнне сервера | Беларусь, Мінск |
Уладальнік | ТАА «РЕФОРМБАЙ» |
Аўтар | Фёдар Паўлючэнка |
Бягучы статус | Працуе (заблакаваны) |
Слоган | Ваш маяк у свеце змен |
Reformation (вымаўляецца рэфармацыя), або Reform.by — беларускае інтэрнэт-медыя. Змяшчае спецыялізаваныя раздзелы: навіны, артыкулы, інтэрв’ю, меркаванні. Набрала папулярнасць пасля пратэстаў у Беларусі 2020—2021 гадоў. Сузаснавальнік, галоўны рэдактар і дырэктар — Фёдар Паўлючэнка.
Гісторыя
Ідэя стварэння праекта «Рэфармацыя» (rfrm.io) як пляцоўкі для абмеркавання рэформаў у Беларусі належыць Дар’і Мінскі. Сайт адкрыты ў 2016 годзе. У фармаце паўнавартаснага грамадска-палітычнага інфармацыйнага партала на дамене reform.by дзейнічае з ліпеня 2018 года.
Рэдакцыя Reform.by стала адным з лаўрэатаў прэміі ў сферы свабоды СМІ Free Media Awards за 2023 год[1].
Цэнзура
25 жніўня 2021 года паводле рашэння Міністэрства інфармацыі доступ да сайту заблакаваны ў Беларусі[2].
30 сакавіка 2022 года Раскамнагляд заблакіраваў для карыстальнікаў з Расіі асноўнае «люстэрка» праекта[3].
14 сакавіка 2024 года суд Ленінскага раёна Брэста дадаў сайт Reform.by у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў[4].
Зноскі
- ↑ The online media project Reform.by has been chosen to receive a Free Media Award for its reporting on Belarus under particularly difficult conditions (англ.). Fritt Ord. Праверана 4 лютага 2024.
- ↑ Сайт Reform.by у Беларусі афіцыйна заблякавалі (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода» (25 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2021. Праверана 26 жніўня 2021.
- ↑ У Расіі заблакавалі асноўнае «люстэрка» беларускага сайта reform.by . Наша Ніва. Праверана 4 лютага 2024.
- ↑ Выданьне Reform.by трапіла ў сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода» (21 сакавіка 2024).