Rattus exulans
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rattus exulans Titian Peale, 1848

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180364
NCBI  34854
EOL  328449

Rattus exulans — жывёла роду сысуноў сямейства мышыных.

Назва

Rattus exulans вядомы ў іншых мовах як малы пацук (руск.: малая крыса)[1], ціхаакіянскі пацук (англ.: Pacific rat), палінезійскі пацук (англ.: Polynesian rat[2]).

Апісанне

Rattus exulans адрозніваецца ад іншых пацукоў малымі памерамі. Мае карычневы мех, кароткія тонкія ногі, вялікія вушы. Старыя асобіны дасягаюць у даўжыню 15 см ад галавы да пачатку хваста і важаць да 80 г. Хвост не перавышае даўжыню цела і галавы, на кончыку пакрыты дробнымі лускавінкамі.

Rattus exulans усяедны. Вядзе пераважна начны вобраз жыцця. Будуе гняздо ля карэнняў дрэў, хмызнякоў, у скалах. Лёгка узбіраецца на дрэвы.

Распаўсюджанне

Rattus exulans — трэці па распаўсюджанасці пацук пасля шэрага і чорнага. Жыве пераважна ў трапічных краінах Акіяніі і Паўднёва-Усходняй Азіі, аднак сустракаецца і на Новай Зеландыі, Японіі, заходнім узбярэжжы ЗША, дзе клімат умераны. Арэал уключае лугі, хмызнякі і лясы, аднак Rattus exulans патрабуе адэкватнага забеспячэння харчам і жыллём (асабліва ва ўмераных шыротах).

Паходзіць з Паўднёва-Усходняй Азіі. Шырокае распаўсюджанне звязана з рассяленнем чалавека. У астранезійскіх народаў было прынята паляванне на Rattus exulans і ўжыванне яго мяса ў ежу, таму пацукоў наўмысна завозілі на шматлікія астравы Ціхага акіяна. У нашы дні разглядаецца як шкоднік і вынішчаецца.

Зноскі

  1. Соколов В. Е. Пятиязычный словарь названий животных. Млекопитающие. Латинский, русский, английский, немецкий, французский. / под общей редакцией акад. В. Е. Соколова. — М.: Рус. яз., 1984. — С. 187
  2. Rattus exulans (mammal) Архівавана 19 верасня 2012.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.