Rammstein | ||||
---|---|---|---|---|
Студыйны альбом Rammstein | ||||
Дата выпуску | 17 мая 2019 | |||
Запісаны | 2018 | |||
Жанр | Альтэрнатыўны метал, індастрыял-метал, электра-індастрыял | |||
Працягласць | 46:20 | |||
Прадзюсар | Ольсен Інвольціні | |||
Мова песень | Нямецкая | |||
Лэйбл | Universal Music Group | |||
Прафесійныя рэцэнзіі | ||||
Храналогія Rammstein | ||||
|
Rammstein — сёмы студыйны альбом нямецкага метал-гурта «Rammstein», выдадзены 17 мая 2019 года. Гэта першы за 10 гадоў альбом калектыва, афіцыйна анансаваны 28 сакавіка 2019 года. Выданню дыска папярэднічалі два сінглы: «Deutschland» і «Radio», першы з якіх дасягнуў найвышэйшага месца ў чартах Германіі. Канцэртны тур у падтрымку альбома пачаўся 27 мая 2019 года[3].
Спіс кампазіцый
№ | Назва | Словы | Музыка | Працягласць | |||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1. | «Deutschland (бел.: Германія)» | Rammstein | Rammstein | 5:23 | |||||
2. | «Radio (бел.: Радыё)» | Rammstein | Rammstein | 4:37 | |||||
3. | «Zeig dich (бел.: Пакажы сябе)» | Rammstein | Rammstein | 4:15 | |||||
4. | «Ausländer (бел.: Іншаземец)» | Rammstein | Rammstein | 3:51 | |||||
5. | «Sex (бел.: Секс)» | Rammstein | Rammstein | 3:56 | |||||
6. | «Puppe (бел.: Лялька)» | Rammstein | Rammstein | 4:33 | |||||
7. | «Was ich liebe (бел.: Што я люблю)» | Rammstein | Rammstein | 4:29 | |||||
8. | «Diamant (бел.: Брыльянт)» | Rammstein | Rammstein | 2:34 | |||||
9. | «Weit weg (бел.: Далёка)» | Rammstein | Rammstein | 4:20 | |||||
10. | «Tattoo (бел.: Татуіроўка)» | Rammstein | Rammstein | 4:11 | |||||
11. | «Hallomann (бел.: Ветлівы чалавек)» | Rammstein | Rammstein | 4:11 | |||||
46:20 |
Удзельнікі
- Ціль Ліндэман — вакал, тэксты песень.
- Рыхард Круспе — сола-гітара, бэк-вакал, тэксты песень.
- Пауль Ландэрс — рытм-гітара, бэк-вакал.
- Олівер Рыдэль — бас-гітара.
- Крыстаф Шнайдэр — ударныя.
- Крысціян Лорэнц — клавішныя, семплы, электрапіяніна.
Крытыка
Альбом атрымаў станоўчыя водгукі ад музычных крытыкаў. На сайце-агрэгатары аглядаў «Metacritic» ён мае сярэднюю адзнаку ў 82 бала са 100 магчымых, засноўваючыся на 11 аглядах, што сведчыць пра «усеагульнае прызнанне»[4]. У рэцэнзіі ад англійскага часопіса «New Musical Express» адзначана, што «гэты альбом, несумненна, з’яўляецца гучным трыумфам»[2]. «Wall of Sound» ацаніў альбом на 9.5 з 10 балаў і заўважыў: «„Rammstein“, відаць, з’яўляецца кульмінацыяй папярэдніх шасці студыйных альбомаў, узяў лепшыя партыі некалькіх апошніх дзесяцігоддзяў і змясціў іх у адзін альбом, а таксама дадаў некалькі нечаканых сюрпрызаў»[5].
Зноскі
- ↑ Yeung, Neil Z.. Rammstein - Rammstein . AllMusic (16 мая 2019). Праверана 17 May 2019.
- 1 2 Rammstein – 'Untitled' review (англ.). NME (15 мая 2019). Праверана 16.8.2019.
- ↑ Rammstein Europe Stadium Tour 2019 (англ.)(недаступная спасылка). www.rammstein.de. Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2019. Праверана 25 April 2019.
- ↑ Rammstein by Rammstein Reviews and Tracks (англ.). Metacritic. Праверана 16.8.2019.
- ↑ walladmin. Rammstein – Rammstein (Album Review) (англ.) . Wall Of Sound (16 мая 2019). Праверана 16 жніўня 2019.